Якуб Колас. Ручэй
план-конспект урока (7 класс)

Ребковец Алина Евгеньевна

План-канспект урока беларускай літаратуры ў 7 класе. Форма правядзення: урок-загадка.

Скачать:

ВложениеРазмер
Файл ya._kolas_ruchey.docx32.03 КБ

Предварительный просмотр:

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе

ЯКУБ КОЛАС. «РУЧЭЙ»

Мэты: 1) садзейнічаць вучням у асэнсаванні вобраза ручая ў вершы, дапамагчы раскрыць эмацыянальную выразнасць твора, паэтычную адухоўленасць вобраза ручая і карцін наваколля, растлумачыдь ролю мастацкіх сродкаў мовы; 2) развіваць вуснае маналагічнае маўленне вучняў пры адказах на пытанні, іх уменні параўноўваць паказ аднолькавай з’явы прыроды ў паэтычным творы Якуба Коласа «Ручэй» і празаічным творы Т. Хадкевіча «Крынічка», пашыраць іх слоўнікавы запас; 3) выхоўваць пачуццё замілавання роднай прыродай, беражлівыя адносіны да ўсяго навакольнага.

Форма: урок-загадка.

Сродкі навучання: выстава кніг Якуба Коласа; мультымедыйная прэзентацыя «Якуб Колас. “Ручэй”»; мультымедыйны праектар; кампакт-дыск з фанаграмай гучання ручая; мазаіка «Ручэй»; магнітная дошка; смайлікі трох колераў; фігуркі папяровых караблікаў; Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.

Афармленне дошкі: дата, тэма ўрока (назва твора прыкрыта аркушам паперы), тлумачэнне слова «загадка», дзеясловы з верша (запісаны на адваротным баку дошкі).

Эпіграф:

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы.

Вось як цяпер перада мною

Ўстае куточак той прыгожа:

Крынічкі вузенькае ложа...

Якуб Колас

Ход урока

I.        Арганізацыйны момант.

Гучыць фанаграма плёскату ручая. Сціхае.

Добры дзень  усім! Сядайце, дзеці, калі ласка. Давайце ўсміхнемся адзін аднаму, сённяшняму дню і з добрым настроем пачнем наш урок.

II. Матывацыйны этап.        

1. Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Мінулы ўрок у нас быў урокам развіцця маўлення. Мы слухалі, абмяркоўвалі звязныя выказванні-разважанні пра ролю літаратуры, паэзіі ў жыцці чалавека. Гэта быў падагульняльны ўрок па першым раздзеле нашага вучэбнага дапаможніка «Чарадзейная сіла мастацтва». Сёння мы пачынаем працаваць па другім раздзеле «Вершава- ныя і празаічныя творы». Дома вам патрэбна было прачытаць артыкул «У вершах і ў прозе», выпісаць з яго паняцце слоў «рытм» і «рыфма», а таксама прачытаць урывак з апавядання «Крынічка» Тараса Хадкевіча. Да гэтага мы звернемся пазней.

Сённяшні ўрок у нас будзе ўрокам-загадкай. Давайце ўспомнім, што ж такое загадка. (Адказы вучняў.) Маша папрацуе сёння словаведам. Калі ласка, прачытай азначэнне паняцця «загадка» з тлумачальнага слоўніка. (Вучань чытае: «Загадка — вобраз, які трэба разгадацъ, растлумачыць. Загадацъ каму-небудзъ загадку. Загадкі природы (перан.). Гэта застаецца загадкай для нас (перан.: недаступным для разумения, вырашэння).)

Тэма нашага ўрока звязана з імем Якуба Коласа. Мы добра ведаем гэтае імя, бачылі яго партрэт.

  1. Першая загадка заключаецца ў тым, што вам неабходна вызначыць сярод чатырох партрэтаў пісьменнікаў менавіта партрэт Якуба Коласа.

(На экране з дапамогай мультымедыйнага праектара дэтанструюцца чатыры партрэты, а вучні адгадваюць.)

(Прэзентацыя або альбомы!)

Паглядзіце на экран. На ім вы бачыце фотаздымкі Піншчыны. Раскажыце, што вы ведаеце пра сувязь Якуба Коласа з нашымі мясцінамі. (Адказы вучняў: Якуб Колас працаваў у вёсцы Пінкавічы, у горадзе Пінску. Жыў тут, пісаў творы, і нам трэба гэта ведаць.)

А цяпер давайце вызначым назву твора, па якім мы будзем працаваць. Звернем увагу на дошку. Перад вамі часткі мазаікі, з якіх трэба скласці выяву предмета, рэчы ці з’явы прыроды.

Падказка сёння ўжо прагучала. Хто быў уважлівы, той і здагадаецца.

 (На магнітнай дошцы размешчаны часткі мазаікі з выявай ручая. Адзін з вучняў складае мазаіку на дошцы.)

Што атрымалася? (Адказ вучня: ручэй.) Адкрываем разгаданую назву твора.

  1. Паведамленне тэмы ўрока. Запіс тэмы ў сшыткі. Вызначэнне разам з вучнямі мэты ўрока.

III. Інфармацыйна-пошукавы этап.

  1. Выразнае чытанне верша на памяць настаўнікам.

Настаўнік. Паслухайце, калі ласка, уважліва верш «Ручэй». Адначасова звярніце ўвагу на партытуру выразнага чытання. (Партытура дэманструецца на экране.)

Між алешын, / кустоў,

Дзе пяе салавей,

I шуміць, / і грыміць

Срэбразвонны ручэй. //

Як матулька, / вярба

Хіліць голаў над ім, //

I глядзяцца кусты

Пышным верхам сваім. //

Абступаюць яго

чараты, / асака,

Падыходзіць мурог  

Да яго здаляка. //

Часам зорка ўначы

На яго кіне зрок, //

I хмурынка не раз

Зазірне ў ручаёк. //

I схіляе трава

Над ім пасмы-брыжы, /

А ён, жэўжык-пястун, /

Гучным смехам дрыжыць. //

То заскочыць у гай, /

То курган абаўе, /

Дзе сярдзіта бубніць,

Дзе лагодна пяе. //

Люба слухаць той спеў,

Несціханы, / густы,

I пад песні яго

Адпачынеш і ты.

2.        Першапачатковае ўспрыманне твора вучнямі.

Настаўнік. Ці спадабаўся вам твор? Што вы ўяўлялі, слухаючы тэкст? (Адказы вучняў)

3. Слоўнікавая работа (тлумачэнне незразумелых слоў).

Жэўжык-пястун – дураслівец, свавольнік, непаседа.

Лагодны – дабрадушны, ласкавы.

Мурог – сухадольная трава высокай кармавой якасці.

Пасмы-брыжы – пучок-чаго-н.

4.        Самастойнае чытанне твора дзецьмі.

 5. Аналіз тэксту верша. Адказы на пытанні.

  • Які настрой верша (вясёлы)

•        Хто галоўны герой твора? (Ручай.)

•        Якім паказаны гэты ручай?

Метад “5 з 25”. 3 прапанаваных 25 эпітэтаў (мастацкіх азначэнняў) (гл. карткі) выберыце і запішыце ў сшытак пяць найбольш характэрных для вобраза ручая.

Вясёлы, сумны, гаманкі,  пануры, бесклапотны, баязлівы, жорсткі, жартаўлівы, пявучы, настойлівы, жывы, справядлівы, гарэзлівы, летуценны, паслухмяны, звонкі, хітры, упарты, няўрымслівы (рус. безудержный),  зайздросны, пакорлівы, мужны, нахабны, самаахвярны, зласлівы.

•        Якія карціны з твора падаліся вам найбольш цікавымі? (Адказы  вучняў)

•        Што характэрна для гэтага верша як для лірычнага твора? Успомніце артыкул, які чыталі дома. (Рытм, рыфма.) Што гэта, прачытаем з сшытка.

C:\Users\8ADB~1\AppData\Local\Temp\FineReader11\media\image3.png IV. Фізкультхвілінка.

Настаўнік. Папрацавалі мы старанна, У цяпер можна і адпачыць. (Уключаецца фанаграма плёскату ручая.)

Паглядзіце на дошку (адкрываем яе), на ёй запісаны дзеясловы з верша.

!!!Або я называю дзеясловы з гэтага верша, а вы мне павінны іх паказаць.

Пяе, шуміць, грыміць, хіліць, глядзяцца, абступаюць, кіне (зрок), зазірне, схіляе, дрыжыць, заскочыць, абаўе, бубніць, пяе, слухаць, адпачынеш.

Праца з падручнікам. Прачытайце пятае пытанне з дапаможніка,     с. 29. Выканайце яго пісьмова. 1 варыянт выпісвае эпітэты, 2 – метафары, 3 – параўнанне.

Настаўнік. Агучым запісанае ў сшытку, вызначым ролю мастацкіх сродкаў мовы ў стварэнні вобраза ручая, іх уплыў на настрой верша.

Эпітэты — срэбразвонны, гучны, несціханы, густы;

Метафары (адухаўленне) —глядзяцца кусты, падыходзіць мурог, зорка кіне зрок, хмурынка зазірне, схіляе трава, ручэй бубніць, пяе;

Параўнанне — як матулька, вярба.

Роля мастацкіх сродкаў: ужываюцца не толькі для таго, каб стварыць пейзажны малюнак, але і каб раскрыць аўтарскія адносіны да створаных вобразаў, захапленне паэта імі і жаданне захапіць чытача малюнкамі род- най прыроды, заўважаць незвычайнае ў ёй і цаніць, берагчы тое, што нас акрўжае. Дзякуючы гэтым сродкам твор становіцца больш цікавым, эмацыянальным.

Перачытаем верш яшчэ раз уголас. Пастарайцеся з дапамогай інтанацыі перадаць эмацы- янальную выразнасць твора. (Наталля З. чытае.)

А цяпер вызначым асноўную думку — ідэю твора. (Паказаць прыгажосць ручая і карцін, навакольнай прыроды, паэтычную адухоўленасць гэтых вобразаў, замілаванне гэтай прыгажосцю, выхоўваць беражлівыя адносіны да ўсяго навакольнага).

Зварот за ЭПІГРАФА (“Мой родны кут, як ты мне мілы!”)

Такім чынам, мы прааналізавалі тэкст твора і яго мастацкія сродкі.

6.        Параўнальны аналіз.

Настаўнік. Успомнім цяпер урывак з апавядання «Крынічка» Тараса Хадкевіча. Што аб’ядноўвае яго з вершам Якуба Коласа і што іх адрознівае? (Апісваюць падобныя з’явы прыроды, але рознай мовай: адзін твор вершаваны, а другі напісаны прозай; у вершы паэтычныя вобразы, а ў апавяданні падрабязныя апісанні; у вершы інтанацыя чытання эмацыянальная, а празаічны твор чытаецца спакойна, разважліва.)

7. Рэфлексія.

- Сёння я даведаўся, што…

- Мне спадабалася  на ўроку…

Для мяне стала новым тое, што…

8.        Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш «Ручэй».

 Калі застаецца час:

 Людміла Казимирская  РУЧЕЙ
С холма неутомимо,
В брызгах и пене,
Ручей летит по камням,
Будто лавина, мимо.

И с силой грозно
Он землю рвёт с корней,
Затишье невозможно
Для непокорных дней.

И если скалы впереди,
И тут бурной волной 
Упрямый и свободный
Пробьётся - он такой.

И не сдержать его,
Он чует, знает:
Стихия вольная, морская
Ручей в глубины зазывает      1959г


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

Урок внеклассного чтения по татарской литературе: «Будьте милосердны, люди!» (по рассказу Якуба Занкиева «Кайчыколак»)

Урок внеклассного чтения по татарской литературе: «Будьте милосердны, люди!» (по рассказу Якуба Занкиева «Кайчыколак»)...

ВОСПИТАНИЕ ГУМАНИЗМА НА УРОКАХ ВНЕКЛАССНОГО ЧТЕНИЯ ПО ТАТАРСКОЙ ЛИТЕРАТУРЕ (по творчеству сибирско-татарского писателя, фронтовика Якуба Камалеевича Занкиева)

Проанализированы детские рассказы  сибирско-татарского писателя, фронтовика Якуба Камалеевича Занкиева....

Тема войны в творчестве Якуба Занкиева

Статья, опубликованная в сборнике "Сулеймановские чтения 2014",  о  публицистической деятельности первого сибирско-татарского писателя Якуба Камалеевича Занкиева...

Урок внеклассного чтения по татарской литературе по творчеству первого сибирскотатарского писателя Якуба Занкиева

Урок внеклассного чтения по татарской литературе по творчеству первого сибирскотатарского писателя Якуба Занкиева...

ИЗОБРАЖЕНИЕ ПРИРОДЫ В РАССКАЗЕ ЯКУБА ЗАНКИЕВА «ЛЕБЯЖЬЕ ОЗЕРО»

Цель статьи заключается в рассмотрении особенностей изображения природы в рассказе Якуба Занкиева  «Лебяжье озеро». При анализе рассказа использовались проблемно-тематический, аналити...