Ребковец Алина Евгеньевна

Сайт настаўніка беларускай мовы і літаратуры

Вывучаем беларускую мову гуляючы!

Профессия: учитель

Профессиональные интересы: Творческие конкурсы

Увлечения: Музыка, цветы

Страна: Беларусь

Населенный пункт: аг. Новый Двор Пинского района

Место работы: ГУО "Новодворская базовая школа" Пинского района

Навигация

Ссылка на мой мини-сайт:
https://nsportal.ru/rebkovets-alina
Розум чалавечы мае тры ключы, якія здольны адкрываць усё: веды, думка, фантазія, - усё ў гэтым.
Віктор Гюго

О себе

Нарадзілася 19 верасня 1984 года ў вёсцы Чухава Пінскага раёна. Пасля паспяховага заканчэння Чухаўскай сярэдняй школы паступіла ва УА “Мазырскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура”.   Пасля заканчэння ВНУ з чырвоным дыпломам вярнулася ў родную вёску, у родную школу.

Сваю працоўную дзейнасць я пачала 15 жніўня  2007 года  ў

ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна з пасады намесніка  дырэктара па выхаваўчай рабоце. Адначасова выкладала рускую мову і літаратуру ў 5 і 6 класах.

15 кастрычніка 2011 года  перавялася на працу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Боркаўская базавая школа” Пінскага раёна, а праз год у гэтай жа школе выкладала рускую мову і літаратуру.

З верасня 2013 года і па сённяшні дзень працую настаўніцай  беларускай мовы і літаратуры ў ДУА "Навадворская базавая школа» Пінскага раёна.    

Агульны педагагічны стаж – 12 гадоў, стаж як настаўніцы беларускай мовы і літаратуры – 8 гадоў. У лютым 2008 года была прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя, у лютым 2013 года – першая, а ў верасні 2019 - вышэйная. Сертыфікат карыстальніка інфамацыйнымі тэхналогіямі атрымала ў снежні 2015 года. Апошнія курсы павышэння кваліфікацыі прайшла ў кастрычніку 2018 года ў ДУА "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі".

Тэма па самаадукацыі: “Выкарыстанне дыдактычных гульняў на ўроках беларускай мовы як сродку актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў 5 класа”. Вопыт маёй працы быў абагульнены і прадстаўлены на ўзроўні школы, раёна і вобласці (на кваліфікацыйным экзамене на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі). Распрацоўка ўрока беларускай мовы ў 5 класе апублікавана ў прадметным часопісе “Беларуская мова і літаратура” (№5, 2019 год), а таксама распрацоўка пазакласнага мерапрыемтва, квэст-гульні “З родным словам па жыцці” (№3, 2019 год).

Актыўна ўдзельнічаю ў розных мерапрыемствах, якія наладжваюцца ў раёне, вобласці. Узнагароджана Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Пінскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, прафесійную кампетэнтнасць, мэтанакіраваную і якасную падрыхтоўку да алімпіяд (2017 год).

Мае навучэнцы - пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы конкурсаў розных узроўняў, маюць добрыя вынікі  ў раённых алімпіядах.

Сваё прызначэнне як настаўніка бачу ў тым, каб разам з педагагічным калектывам школы ствараць умовы для развіцця і выхавання асобы свабоднай, таленавітай, духоўна і фізічна здаровай асобы, якая валодае высокімі інтэлектуальнымі і духоўнымі патрэбамі, мае багаты запас навуковых ведаў прыкладнога значэння, падрыхтаванай да стваральнай працоўнай дзейнасці і самарэалізацыі ў соцыуме.

Добавить грамоту в портфолио
Мои альбомы