Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Прыслоўе”
план-конспект урока (7 класс)
План-канспект урока беларускай мовы ў 7 класе. Форма ўрока: урок-падарожжа. Міжпрадметныя сувязі: музыка, беларуская літаратура, здаровы лад жыцця.
Скачать:
Вложение | Размер |
---|---|
prysloue_padagulnenne.doc | 54.5 КБ |
Предварительный просмотр:
Урок беларускай мовы ў 7 класе
Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага
па тэме “Прыслоўе”
Мэты: адукацыйная: паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях тэмы, удасканальваць уменні адрозніваць прыслоўі ў тэксце, выяўляць іх сэнсава-граматычную ролю, даваць марфалагічную характарыстыку; развіццёвая: развіваць вуснае маўленне, памяць вучняў, уменне крытычна мысліць, пашыраць слоўнікавы склад мовы вучняў; выхаваўчая: выхоўваць любоў да сваёй мовы, пачуццё нацыянальнай годнасці.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 7 класа, схема-карта падарожжа, апорныя словы (адмыслова, шчыра, па-французску, часцей) лісты з прыслоўямі для рэфлексіі.
Форма ўрока: урок-падарожжа.
Міжпрадметныя сувязі: музыка, беларуская літаратура, здаровы лад жыцця.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Уступная гаворка настаўніка.
Настаўнік: Я заўважаю парадак на вашых рабочых месцах, а па вашых вачах магу зрабіць вывад: вы ўсе падрыхтаваліся, рады нашай сустрэчы, і настрой у вас добры. Шчыра ўсміхніцеся адзін аднаму, лагоднаму сонейку… Няхай ад усмешкі робіцца цяплей на душы, няхай яна дапаможа лёгка і радасна працаваць сёння на ўроку.
(Гучыць аўдыязапіс “Мой родны кут”, выходзіць дзяўчынка)
Дзяўчынка: Вучаць у школе замежныя мовы,
Кожная мова гучыць адмыслова.
Вы паглядзіце ў краіне любой
Ёсць да айчыннага слова любоў.
Шчыра гаворыць француз па-французску,
Рускі прасветлена мовіць па-руску.
Піша ад сэрца па-польску паляк.
Як мы да роднае ставімся? Як?
О, загучы, як Радзімы аснова,
Ты беларуская слынная мова!
ІІІ. Матывацыя. Усведамленне тэмы і мэт урока.
Настаўнік: На зямным шары больш за 3000 моў, і наша мова, якую беларускі народ пранёс праз стагоддзі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. І гэты скаб ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее. Але каб добра ёю валодаць, спачатку трэба яе вывучаць. І таму наша сённяшняя сустрэча накіравана на далейшае паглыбленне ведаў па беларускай мове.
А ці любіце вы падарожнічаць? (Адказы вучняў.) Для гэтага прапаную сённа здзейсніць падарожжа па… Але не, гэтага я вам не скажу, здагадаецеся самі. Звярніце ўвагу на дошку. Тут выбраны некаторыя словы з верша, які толькі што гучаў. Што іх аб’ядноўвае? (на лісце паперы прымацаваны апорныя словы:
адмыслова, шчыра, па-французску, часцей).
Так, гэтыя словы ўсе з’яўляюцца прыслоўямі. Мы сёння падагульнім і сістэматызуем веды па прыслоўі, мы будзем удасканальваць ўменні адрозніваць прыслоўі ад іншых часцін мовы, аздначаць правільны варыянт іх напісання, мы будзем развіваць звязнае маўленне, памяць, уменне крытычна мысліць. Гэта будзем рабіць тэарытычна і практычна. Прапаную пазнаёміцца са схемай-картай нашай вандроўкі.
Запішыце сённяшнюю дату і тэму ўрока.
ІУ. Асноўная частка.
Зыходны пункт нашай вандроўкі называецца “Тэарэтычная размінка”.
- Якая часціна мовы называецца прыслоўем?
- Якія прыслоўі маюць ступені параўнання?
- Як утвараюцца прыслоўі?
Ці праўда, што
- Прыслоўе не скланяецца і не спрагаецца?
- Часцей за ўсё прыслоўе з’яўляюцца ў сказе азначэннем?
- Прэдыкатыўнымі называюць прыслоўі, якія абазначаюць стан прыроды або чалавека?
Настаўнік: Тэарэтычныя веды ў вас ёсць, і за гэта вам добрая адзнака. (Настаўнік здымае ліст з надпісам “Тэарытычная размінка”, пад ім напісана слова “Добра”). Наступны прыпынак называецца “Сэнсавыя разрады прыслоўяў”.
- Да якога сэнсавага разрада адносіцца прыслоўе добра?(азначальнае, якаснае)
- Заданне “Адгадайце фразеалагізм”. На дошцы змешчаны малюнкі, здагадайцеся, які перад намі фразеалагізм, якім прыслоўем яго можна замяніць. Запішыце гэтае прыслоўе ў сшытак і вызначце сэнсавую групу прыслоўяў.
(як кура лапай – неакуратна – азначальн., якаснае,
як кот наплакаў – мала, акалічн. меры і ступені,
як кот з сабакам – нядружна, азнач., якаснае)
Настаўнік: З гэтым вы заданнем таксама справіліся, і адзнака ваша была Добра, а стала Лепш (Здымае назву – пад ім надпіс “Добра-лепш”. Што нагадвае вам гэты запіс? Так, пра ступені параўнання прыслоўяў, так называецца наш наступны прыпынак.
Я вам зараз раздам карткі з табліцамі. У табліцу неабходна ўпісаць прапушчаныя прыслоўі.
Зыходная форма | Вышэйшая ступень | Найвышэйшая ступень | ||
Простая | Састаўная | Простая | Састаўная | |
Выразна | … | Больш выразна | Найвыразней | … |
Добра | Лепш | … | … | Вельмі добра |
(Выразней, больш выразна, найвыразней, найбольш выразна;
Лепш, больш добра, найлепш, лепш за ўсіх)
Настаўнік: Малайцы. Мая вам адзнака – Найвыдатней. Як утварылася гэтае прыслоўе? (прыставачным спосабам ад прыслоўя выдатней). Наступны наш прыпынак – “Спосабы ўтварэння прыслоўяў”.
Увага на дошку! Конкурс называецца “Чацвёртае лішняе”. Выпішыце толькі тыя словы, якія з’яўляюцца лішнімі ў кожным радку.
- Нізка, нядобра, вышэй, двойчы.
- Знізу, давечара, умеру, мімаходам.
- Шыварат-навыварат, сям-там, калі-небудзь, туды-сюды.
Настаўнік: І з гэтым заданнем вы спавіліся Па-мойму, вельмі цудоўна! Чаму па-мойму пішацца праз дэфіс? Наступны прыпынак называецца “Правапіс прыслоўяў”.
На краю кожнай парты ў вас размяшчаюцца карткі з прыслоўямі. Кожны з вас бярэ па адной такой картцы. Вам неабходна будзе растлумачыць, чаму яны так пішуцца. Азнаёмцеся з імі (хвілінку).
Калі ласка, падыміцеся тыя, у каго прыслоўі пішуцца разам, і растумачце гэтае напісанне.
(Ня)кепска, (на)што, (бес)перастанку, (у)ночы, (у)зімку, (да)бяла, (у)пустую, (у)трох.
Калі ласка, падыміцеся тыя, у каго прыслоўі пішуцца праз дэфіс, і растумачце гэтае напісанне.
(Абы)дзе, (па)братняму, (па)дзіцячы, (па)пятае, (крыж)накрыж.
Калі ласка, падыміцеся тыя, у каго прыслоўі пішуцца асобна, і растумачце правапіс. (На)памяць, след (у)след, (у)абдымку, (да)зарэзу.
Настаўнік: Прыйшоў час пагуляць нам у тэстлато. Увага на экран!
Тэстлато (на слайдах)
У. Падагульненне.
1. Якую тэму мы з вамі сёння паўтаралі?
2. Чаму мы навучыліся падчас урока?
3. Як вы думаеце, ці дасягнулі мы мэт сённяшняга ўрока?
З тэмай прыслоўя мы будзем сустракацца вельмі часта. Жадаю, каб тое, што мы з вамі вывучылі і паўтарылі, вы не згубілі на жыццёвых сцяжынках!
УІ. Дамашняе заданне.(загадзя запісана на дошцы)
с. 140-141 (прав. работа)
УІІ. Рэфлексійная мішэнь.
Перад вамі мішэнь. Вам патрэбна зараз перадаць, паказаць з дапапамогай магніціка свой настрой. Прымацуйце свой магніцік побач з той лічбай, якая адпавядае наступным прыслоўям:
10- цудоўна,
8- добра,
6- станоўча,
4- сумна,
2- дрэнна,
0-абыякава.
Падзяка вучням, пажаданні.
По теме: методические разработки, презентации и конспекты
Праэкт “Падрыхтоўка, правядзенне і рэфлексія адкрытага занятку па прадмеце “Гісторыя Беларусі” па тэме: “ Беларусь у гады Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай вайны. Абарончыя баі Чырвонай Арміі. Партызанскі і падпольны рух. ”
Актульнасць праекта. У дадзенай працы прапаноўваецца праект адкрытага занятку па гісторыі Беларусі. Улічваючы той факт, што вывучэнне гэтага...
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле "Лексіка і фразеалогія"
План-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе. Тып урока: урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў. Форма правядзення: урок-падарожжа. Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура...
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”
План-канспект урока беларускай мовы ў 5 класе. Тып урока: урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў. Форма ўрока: урок-падарожжа. Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура....