І свецяць нам вочы Вялікай княгіні
план-конспект урока (6 класс)

Ребковец Алина Евгеньевна

План-канспект урока беларускай літаратуры  ў 6 класе. Тэма: “І свецяць нам вочы Вялікай Княгіні” (мастацкае ўвасабленне вобраза Еўфрасінні Полацкай у творах мастацтва)

Скачать:


Предварительный просмотр:

“І свецяць нам вочы Вялікай Княгіні”

(мастацкае ўвасабленне вобраза Еўфрасінні Полацкай

у творах мастацтва)

(VІ клас)

М э т а:  абагуліць веды вучняў пра беларускую асветніцу і святую Еўфрасінню Полацкую; пазнаёміць з мастацкім увасабленнем вобраза Еўфрасінні ў творах мастацтва; выявіць непасрэдныя вучнёўскія ўражанні; дапамагчы шасцікласнікам асэнсаваць веліч постаці асветніцы, яе ролю ў беларускай гісторыі і культуры; развіваць маўленчыя здольнасці вучняў; выхоўваць патрыятычныя пачуцці.

Абсталяванне: рэпрадукцыі карцін А. Марачкіна, М. Купавы, рэпрадукцыя абраза “Прападобная Еўфрасіння” , мультымедыйная прэзентацыя, відэапастанова Міхася Краснабаева “Крыж Еўфрасінні, відэасюжэт “Гісторыя пад знакам пагоні: Еўфрасіння Полацкая”, крыжаванка, карткі.

Эпіграф:

Супраць цемры, цемнаты

Запаліла свечку ты.

Еўфрасіння-палачанка,

Неўміручая заранка,

Храм святла – твой верны дом,

Стала ты сама святлом.

Васіль Жуковіч

Ход урока

I. Уступнае слова настаўніка.

Добрай раніцы! Я заўважаю парадак на вашых рабочых месцах, а па вашых вачах магу зрабіць вывад: вы ўсе падрыхтаваліся, рады нашай сустрэчы, і настрой у вас добры. Шчыра ўсміхніцеся адзін аднаму, лагоднаму сонейку… Няхай ад усмешкі робіцца цяплей на душы, няхай яна дапаможа лёгка і радасна працаваць сёння на ўроку.

(Гучыць аўдыязапіс “Полацкі сшытак. ХVІ ст.”)  ( Слайд1)

Еўфрасіння Полацкая — наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла самаахвярным жыццём. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, першая жанчына на Русі, якую царква кананізавала ў святыя.

«Жыціе» кажа, што яна — "памочнiца пакрыўджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне цi, проста кажучы, - для ўсiх была ўсiм...”

 Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў.

 II. Актуалізацыя ведаў вучняў. Праверка дамашняга задання.

Перш чым пачнём працу на ўроку, скажыце, што вы ведаеце ўжо ведаеце з пра Еўфрасінню Полацкую? (вучні чытаюць паведамленні. Дадатак 1)

Паведамленне № 1

Будучая святая нарадзілася ў сям'і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава. Вучылася Прадслава ў школе пры Сафійскім саборы або дома, пры княжым двары. Настаўнікамі былі духоўныя асобы, найперш манахі, падручнікамі для яе — Святое Пісанне, жыційная літаратура.

Княская дачка мела доступ да самых розных кніг. Ужо ў бацькоўскім доме, апрача рэлігійнай літаратуры, Прадслава магла чытаць раман аб подзвігах Аляксандра Македонскага — «Александрыю», вострасюжэтную «Аповесць пра Акіра Прамудрага» і іншыя кнігі.

Паведамленне № 2

Дзяцінства князёўны праходзіла не толькі ў бацькавым хораме. Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія храмы, а найперш велічны Сафійскі сабор з яго багатымі фрэскавымі размалеўкамі. Яна імкнулася пачуць гусляра, пабачыць выступленні скамарохаў. Ад карміліцы, нянек, ад маці — княгіні Сафіі яна чула казкі, абрадавыя песні, замовы і заклёны.

Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася па ўсіх гарадах, і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія зачасцілі сваты. Калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў, бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжаннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчын яе круга лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, хатнія клопаты, чаканне свайго гаспадара-князя з паходу або з ловаў...

I тут нечакана для блізкіх яна выбірае іншы шлях.

Паведамленне № 3

Прадслава прыходзіць у манастыр. Яе цётка, удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, імкнецца яе адгаварыць. Але Прадслава дабіваецца свайго і пад імем Еўфрасіння таемна ад бацькоў прымае пострыг, ахвяруючы сябе Хрысту.

Даведаўшыся пра ўчынак дачкі, князь Святаслаў-Георгій ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па Прадславе, як па нябожчыцы. Гэта было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты, але яна здолела пераканаць бацькоў у правільнасці свайго выбару, у тым, што яны мусяць не смуткаваць, а цешыцца: іхняя дачка аддала ўсю сябе Госпаду.

Настаўнік: Давайце зараз паслухаем верш беларускай паэтэсы Любы Тарасюк “Еўфрасіння (ХІІ ст.)”, у якім Вялікая Княгіня, асветніца і святая Еўфрасіння гаворыць аб сваім духоўным прызначэнні, аб сваім выбары.

(чытае падрыхтаваная вучаніца)

Забыць сваё імя, дзе корань роду слаўны?..

Няпраўда! Я твая ўнучка, Усяслаў!

Ды годнасці маёй давеку не дакажуць,

Што найслаўнейшы той, хто тытул мае княжы.

Чакаюць: бацькаў двор і мне пасадам стане,

І кроку не ступіць за пышнымі сватамі

Гандлюючы сабой з уласнай чэсцю згодна,

Няўжо мне быць рабой для памнажэння роду?..

Жаніліся дасюль, ішлі далёка замуж,

А справы іх — каму? А дзе сягоння самі?

І гіне першы той, хто ўзніме меч на брата

Рукою здрады той, не толькі ў полі ратным.

На іхняй славе — тлен, нарашчаны вякамі...

Імя іх не ўзнясе і надмагільны камень...

Я знаю, што зраблю перад судом суровым...

Я славу зберагу, я прынясу ім Слова.

ІV. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

 І сапраўды, Еўфрасінні Полацкая сваё жыццё прысвяціла служэнню Богу і людзям, перапісвала кнігі, пісала і ўласныя творы-малітвы, павучанні, будавала храмы. Менавіта па гэтай прычыне вобраз Еўфрасінні Полацкай зайшоў сваё ўвасабленне ў літаратуры, жывапісе, скульптуры, архітэктуры, ювелірным мастацтве. (Слайд 2)

Такім чынам, пазнаёміцца, як мастакі ўвасобілі вобраз Еўфрасінні Полацкай, якую трактоўку даюць яны гэтаму вобразу ў розных відах мастацтва – мэта нашага ўрока.

V. Работа па змесце ўрыўка з апавядання Сяргея Тарасава «Фрэскі».

Дома вы прачыталі апавяданне Сяргея Тарасава “Фрэскі”. Вось паглядзіце на фотаздымак аўтара апавядання, гісторыка і пісьменніка.(Слайд 3)

А) Пытанні і заданні:

•   Калі адбываецца дзеянне, адлюстраванае ў апавяданні?

•   Якім паўстае ў творы старадаўні Полацк? Знайдзіце ў тэксце адпаведныя радкі і прачытайце іх. (с.228, з самага пачатку)

•   Хто такі Андрэйка? Якія пачуцці і з якой нагоды перапаўнялі дзіцячую душу?

•   Чым зацікавіла хлопчыка будоўля манастыра?

  • Знайдзіце ў тэксце тыя радкі, у якіх гаворыцца пра будаўніцтва храма, хто і чым займаецца? (с.230, апошні абзац)

Б) Увасабленне будаўніцтва храма ў тэатральным мастацтве.

  • А зараз давайце пабачым, як гэты эпізод будоўлі храма паказаны ў тэатральным мастацтве. Вашай увазе невялікі ўрывак тэатральнай пастановы Міхася Краснабаева “Крыж Еўфрасінні” (13.42-14.35). 
  • Што агульнага можна вызначыць у тэатральнай пастаноўцы і апавяданні Сяргея Тарасава? (наладжаная, аператыўная праца, хуткасць рухаў)
  • Ці здолелі акцёры Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа перадаць той рух будоўлі, тую энергію людскога напоўпу, пра якія піша Сяргей Тарасаў?

Дарэчы, яшчэ адзін цікавы факт:

  1. Дакладна вядома, што царкву ўсяго за 30 тыдняў збудаваў полацкі дойлід (па-руску: “зодчий”, “архитектор”) Іаан  на заказ прападобнай ігуменні (настаяцельніцы манастыра)  Еўфрасінні Полацкай.

2) Захавалася паданне, што Ефрасіння заснавала манастыр па волі Бога. Быццам епіскап полацкі Ілья ўбачыў у сне анёла, які загадаў прападобнай Ефрасінні заснаваць манастыр  пры Спасавай царкве. Такі ж сон убачыла 3 разы сама першаасветніца, і на беразе р. Палата, у двух кіламетрах  ад Полацка, заснавала манастыр.

•   Перакажыце эпізод першай сустрэчы хлопчыка з Еўфрасінняй Полацкай.

  • Прачытаце па ролях дыялог Еўфрасінні і Лукашом. (с.235)

•   Чаму заплакаў хлопчык? (дзякуючы таленту мастака, ад праўдзівасці і дасканаласці паказу вобраза Еўфрасінні, якую ён толькі што бачыў і з якой размаўляў)

•   Чым надзвычай здзівілі, так моцна ўразілі Андрэйку фрэскі? Знайдзіце ў тэксце адпаведныя радкі. (вочы, с.235)

В) Увасабленне выявы вачэй у насценным жывапісе - фрэсках.

Паглядзіце на экран. (Слайд 4) 

А гэта тыя самыя фрэскі, якія бачыў хлопчык Андрэйка ў Спаскай царкве. Фрэскам больш за восем стагоддзяў,  але галоўнае, што яны захаваліся.

Мы бачым выяву жанчыны ў шчыльна павязаным манаскім плаце, з німбам.На нас глядзяць глыбокія і пранізлівыя вочы святой Еўфрасінні Полацкай. Увогуле, вялікія вочы – прымета не толькі знешняй прыгажосці чалавека, але і духоўнай. Калі вы бывалі ў царкве, напэўна, звярталі ўвагу, што ў святых, ва ўсіх без выключэння, на старажытных абразах вялікія вочы. (У Навадворскай цакве старажытныя абразы знаходзяцца злева ад увахода. Звярніце на іх увагу, калі ласка, калі будзеце ў царкве).

Фізкультхвілінка “Размінка для вачэй” ( Дадатак 2).

Суаднясіце лічбы з літарамі і прачытайце выраз.

(Князёўна, асветніца, святая)

Тлумачэнне незразумелых слоў

А што ж такое фрэска? І твор так называецца, а значыць само слова?

Фрэска - 1. Карціна, напісаная вадзянымі фарбамі на свежаатынкаванай сцяне. 2. Від жывапісу — насценны роспіс.  Тынк – рус. “штукатурка”.

Тэхніка фрэскі, калі малююць на свежай на вільготным тынку, вельмі складаная. Патрабуе вельмі пільнай падрыхтоўкі і вельмі хуткага выканання. Спачатку малюецца эскіз у натуральную велічыню на паперы. Пасля з яго здымаецца калька (трафарэт). І далей малюнак пераносіцца на сцяну. Закладваецца кавалак тынкоўкі. Пасля перанясення малюнка на сцяну мастак працуе фарбамі, выкарыстоўваючы пэндзаль. І заўважце, нешта паправіць ці перарабіць немагчыма, а таму гэтая праца вымагае вялікага майстэрства. (Слайд 5)

VІ.Параўнанне вобразаў Еўфрасінні Полацкай у творах жывапісу.(Слайд 6) 

Настаўнік: Перад вамі тры выявы Еўфрасінні Полацкай трох розных мастакоў-жывапісцаў. Але кожная з гэтых рэпрадукцый карцін паказвае нам Еўфрасінню ў розных вобразах-іпастасях.

 Вось на першай рэпрадукцыі Еўфрасіння перад намі прадстае як  хто? Чыёй яна была дочкай? Кім была да таго, як пастрыглася ў манахіні? (Князёўна) 

Паспрабуйце перадаць сваё бачанне, захапленне ею, гледзячы на рэпрадукцыю карціны Аляксея Марачкіна “Еўфрасіння Полацкая.

  • Дакажы, што жывапіс стварае ўражанне святасці вобліку гэтай жанчыны. (Глыбокі позірк і ВОЧЫ! А ў руках кветка-папараць, якая зацвіла і прыносіць шчасце людзям).

- Кім з’яўляецца Еўфрасіння на другой рэпрадукцыі? Што яна робіць? Што рабілі пры манастырах? Аб гэтым Андрэйку расказваў бацька.(Асветніца). 

Келля. Свечка. Акенца вузкае.

І пяра мітуслівы след.

Кнігі першыя беларускія

Бласлаўляе князёўна ў свет.

                                                              (Піша паэт Міхась Скобла)

-Як вы разумееце словы двух апошніх радкоў? (Маці бласлаўляе  звычайна сваіх дзяцей , выпраўляючы іх у дарогу, на вучобу, да шлюбу. Такім чынам – перапісванне кніг – справа цяжкая)

 А як хто яна паказана  на трэцяй рэпрадукцыі? Кім яна стала? Якой яе мы бачылі на фрэсках? Чаму яна патрабавала ад Лукаша, каб перапісаў сваю работу? З чым была яна не згодная? (Святая)

- Што ёсць агульнага на другой і трэцяй рэпрадукцыі? (царква і крыж)

- А што вам вядома пра Крыж Еўфрасінні Полацкай.

-Абагулім сказанае зараз вамі і паглядзім наступны відэафрагмент.(3.27-5.30)

VІІ . Падвядзенне вынікаў урока. Зварот да эпіграфа.

- Што новага вы даведаліся пра Еўфрасінню Полацкую?

- Што асабліва вас уразіла ў яе асобе, у жыцці?

- Што на ўроку вас асабліва спадабалася?

- Што засталося незразумелым? Над чым хацелі б яшчэ папрацаваць?

- Што хацеў сказаць нам сваімі словамі Васіль Жуковіч? (Слайд 7)

(аб значнасці асобы Еўфрасінні Полацкай для беларускага народа, яна як прамень, які асвяціў не толькі зямлю Полацкую, але і ўсю Беларусь)

VІІІ . Заключнае слова настаўніка.

Велічная постаць у нашай гісторыі, славутая жанчына, заслужыла вечную памяць і нашу пашану. Яе імя носяць вуліцы беларускіх гарадоў, бібліятэка ў Віцебску, у яе гонар пастаўлены помнікі ў Мінску і Полацку. (Слайд 8).

Ёсць манеты, прысвечаны беларускай святой, а таксама ўзнагароды. (Слайд 9).

Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня.

ІХ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

Х.  Рэфлексія. А зараз мы пабачым, з якім настроем мы заканчваем наш урок. Перад вамі астраўкі (назвы). У кожнага на парце ёсць караблі. Вашым караблікам партыбна знайсці прыстанак, размясціцца на адным з астраўкоў, назва якога адпавядае вашаму настрою.  

ХІ. Дамашняе заданне. Перачытаць апавяданні, разгадаць крыжаванку (дадатак 3). Уклеіць у сшытак канспект урока (дадатак 4).

Дадатак 1.

Паведамленне № 1

Будучая святая нарадзілася ў сям'і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава. Вучылася Прадслава ў школе пры Сафійскім саборы або дома, пры княжым двары. Настаўнікамі былі духоўныя асобы, найперш манахі, падручнікамі для яе — Святое Пісанне, жыційная літаратура.

Княская дачка мела доступ да самых розных кніг. Ужо ў бацькоўскім доме, апрача рэлігійнай літаратуры, Прадслава магла чытаць раман аб подзвігах Аляксандра Македонскага — «Александрыю», вострасюжэтную «Аповесць пра Акіра Прамудрага» і іншыя кнігі.

Паведамленне № 2

Дзяцінства князёўны праходзіла не толькі ў бацькавым хораме. Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія храмы, а найперш велічны Сафійскі сабор з яго багатымі фрэскавымі размалеўкамі. Яна імкнулася пачуць гусляра, пабачыць выступленні скамарохаў. Ад карміліцы, нянек, ад маці — княгіні Сафіі яна чула казкі, абрадавыя песні, замовы і заклёны.

Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася па ўсіх гарадах, і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія зачасцілі сваты. Калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў, бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжаннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчын яе круга лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, хатнія клопаты, чаканне свайго гаспадара-князя з паходу або з ловаў...

I тут нечакана для блізкіх яна выбірае іншы шлях.

Паведамленне № 3

Прадслава прыходзіць у манастыр. Яе цётка, удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, імкнецца яе адгаварыць. Але Прадслава дабіваецца свайго і пад імем Еўфрасіння таемна ад бацькоў прымае пострыг, ахвяруючы сябе Хрысту.

Даведаўшыся пра ўчынак дачкі, князь Святаслаў-Георгій ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па Прадславе, як па нябожчыцы. Гэта было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты, але яна здолела пераканаць бацькоў у правільнасці свайго выбару, у тым, што яны мусяць не смуткаваць, а цешыцца: іхняя дачка аддала ўсю сябе Госпаду.

Дадатак 2.

Фізкультхвілінка “Размінка для вачэй”

Суаднясіце лічбы з літарамі і прачытайце выраз.

18

а

1

К

9

,

13

е

6

ў

8

а

23

т

2

н

24

а

7

н

14

т

22

я

15

н

3

я

16

і

4

з

20

с

25

я

10

а

21

в

17

ц

5

ё

11

с

19

,

12

в

Дадатак 3.

Крыжаванка “Еўфрасіння Полацкая”

2

1

3

4

5

6

7

8

9

10

11

Па вертыкалі: 1. Князёўна, асветніца, святая, нябесная заступніца беларускай зямлі.

Па гарызанталі: 2. Князь Полацкага княства, дзед Еўфрасінні.

3. Гісторык, пісьменнік, аўтар апавяданняў “Фрэскі” і “Еўфрасіння Полацкая”.

4. Карціна, напісаная вадзянымі фарбамі на свежаатынкаванай сцяне.

5. Свецкае імя Еўфрасінні Полацкай.

6. Імя майстра, які па замове Еўфрасінні зрабіў шасціканцовы крыж.

7. Царква, пры якой у мястэчку Сяльцо Еўфрасіння Полацкая заснавала манастыр.

 8. Апісанне жыцця і подзвігаў людзей, прылічаных хрысціянскай царквой да ліку святых.

9. Месяц, у якім адзначаецца Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай.

10. Настаяцельніца манастыра.

11. Асобны пакой у манастыры.

Дадатак 4.

Канспект урока для вучняў

«І свецяць нам вочы Вялікай Княгіні”

(мастацкае ўвасабленне вобраза Еўфрасінні Полацкай у творах мастацтва)

Вобраз Еўфрасінні Полацкай

- у літаратуры (С. Тарасаў “Фрэскі”, “Еўфрасіння Полацкая”).

- жывапісе (карціны А. Марачкіна, М. Купавы, іканапіс, фрэскі).

-архітэктуры (Спасавая царква, два манастыры).

            - скульптуры (помнікі Еўфрасінні ў Полацку і Мінску).

 -ювелірным мастацтве (Крыж Еўфрасінні).

  1. Еўфрасіння – князёўна. Яна ўнучка Усяслава Чарадзея, дачка Святаслава-Георгія.
  2. Еўфрасіння – асветніца. Перапісвала кнігі, пісала ўласныя малітвы, павучанні.
  3. Еўфрасіння – святая. Служыла Богу і людзям. Нябесная заступніца беларускай зямлі.
  • Спасавую царкву пабудаваў полацкі дойлід Іаан ўсяго за 30 тыдняў!
  • Паданне аб заснаванні манастыра (па волі Бога).
  • Майстар Лаза Богша і Крыж Еўфрасінні.
  • Складаная тэхніка фрэскі (захаваліся з ХІІ ст. у Спасавай царкве).