Шляхі - дарогі ў свет здароўя! Беларуская кухня.
методическая разработка (1, 2, 3, 4 класс)

становская ж.г.

Пазнаёміцца з асаблівасцямі беларускай кухні; фарміраваць навыкі культуры харчавання;  выхоўваць любоў да роднай зямлі.

 

Скачать:

ВложениеРазмер
Файл vneklassnoe_meropriyatie_belaruskaya_kuhnya_1.docx29.51 КБ

Предварительный просмотр:

Шляхі - дарогі ў свет здароўя!

Беларуская кухня

Мэты: знаемства з асаблівасцямі беларускай кухні; фарміраваць навыкі культуры харчавання; выхоўваць любоў да роднай зямлі.

Падрыхтоўчая работа. Месца правядзення свята аздабляецца вышытымі рушнікамі, абрусамі; вывешваюцца плакаты: “Чалавек галодны – ні на што не годны”, “Без хлеба яда – да парога хада”.

З дапамогай бацькоў рыхтуюцца нацыянальныя касцюмы. Бацькі гатуюць і прыносяць на свята найбольш вядомыя стравы беларускай кухні: бліны,бульбу,клецкі,кісель і інш.

Першы этап. “Госці ў хату”

Настаўнік запрашае дзяцей у клас, дзе іх сустракаюць дзяўчынка Бульбінка і хлопчык Грачанік. Яны апрануты ў беларускія народныя касцюмы.

Бульбінка і Грачанік вітаюць дзяцей, знаемяцца з імі, запрашаюць сесці за сталы.

Я-Бульбінка,

Вось –Грачанік!

Запрашаем у госці к нам,

І напэўна не згадаем

Спадабаецца тут вам!

(Жанна Станоўская)

Другі этап. “Ну і бульба – смаката!”

Бульбінка гаворыць, што яна хацела б пачаставаць дзяцей стравай з самага любімага прадукта беларусаў. Каб даведацца, што гэта за прадукт, трэба адгадаць загадку:

Славен край наш ей здаўна,

Трыста розных страў – яна.

І зімой, і летнім часам

На яе мы вельмі ласыя.

(Бульба.)

1 вучань: Галоўным прадуктам харчавання – другім хлебам – была і застаецца бульба: калдуны, дранікі, запяканкі, драчона, бабка, а таксама стравы з мяса, гародніны, грыбоў з нязменным даданнем бульбы.

Дзяўчынка і хлопчык просяць дзяцей дапамагчы “пасадзіць” бульбу, запрашаюць іх на “поле”. Прапануецца гульня “Пасадка бульбы”.

Клас дзеліцца на дзве каманды. Кожная каманда становіцца ў калону на чале з капітанам. Капітаны атрымліваюць мяшэчкі з бульбай (па пяць штук у кожнай).На адлегласці 20-30 крокаў ад кожнай калоны намаляваны пяць кругоў. Пасля адпаведнага сігналу капітаны бягуць да кругоў і “саджаюць” бульбу па адной у кожны, потым вяртаюцца і аддаюць мяшэчак наступнаму ўдзельніку гульні, які бяжыць і збірае бульбу і г.д.

Правілы гульні: капітаны пачынаюць гульню па сігналу. Яе ўдзельнікам нельга выходзіць за лінію без мяшэчка. Калі бульбіна ўпала, неабходна падняць яе і затым бегчы. Падбягаць да каманды можна толькі з левага боку.

Па заканчэнні гульні Бульбінка і Грачанік дзякуюць дзяцям за дапамогу і прапануюць успомніць і назваць стравы, якія гатуюцца с бульбы.

Дзеці выказваюць жаданне навучыцца, гатаваць якую-небудзь страву з бульбы. На дапамогу клічуць цетку Паварыху (яе ролю выконвае адна з маці вучняу). Яна расказвае дзецям асаблівасці прыгатавання адной со страў (па выбару ).

Трэці этам. “І грэчка, і бліны”.

Цетка Паварыха расказвае дзецям пра стравы, якія можна прыгатаваць з грэчкі. Гэта грачанікі, грэчневыя бліны, грэчневая каша інш. Аб прыгатаванні адной са страў расказвае больш падрабязна, звяртаецца ўвага на карысць для здароўя грэчкі.

Бульбінка прапануе дзецям загадку:

Добра было б тут

Ляжаць лайдаку

На роўным, гладкім

Жалезным таку,

Ды вельмі гарачы

Жалезны ток-

Варочацца трэба

З боку на бок.

(Блін на патэльні).

На Беларусі здаўна пяклі бліны і аладкі не толькі з пшанічнай мукі, але і з грэчневай, а таксама з аўсяных шматкоў і нават з гароху.

Грачанік прапануе дзецям паслухаць урывак з верша і адказаць, якімі стравамі частавалі гасцей на імянінах.

Імяніны! Імяніны!

Весяліцца ўсе павінны.

Б'юць у бубны

Бліны-

Пытляваныя сыны

Цеткі пшаніцы-

Добрай маладзіцы.

Падбіваюць браценікі-

Грачанікі,

Ячменнікі,

Таўчонікі,

Драчонікі,

Смятаннікі-мачонікі.

Але надзьмуўся пірог:

Пець стараецца за трох.

(В. Зуенак).

Чацверты этап. “Вось дык стравы”.

Бульбінка прапануе дзецям разгадаць крыжаванку “Беларуская кухня”. Словы трэба ўпісаць у адпаведныя клеткі, каб у выдзеленым слупку па вертыкалі магчыма было б прачытаць назву яшчэ адной вядомай беларускай стравы.

1.

2.

3.

4.

5.

6.


  1. Беларуская назва інтэрнацыянальнай стравы, невялікія аладкі з дзёртай бульбы і мукі, з начынкай або без яе. (Дранікі).

Падрыхтаваныя загадзя вучні расказваюць пра гэтую страву.

1 вучань: Дранікі – адна з самых вядомых і любімых страў беларускай кухні.

2 вучань: Рэцэпты бліноў з дранай бульбы, падобныя на беларускія дранікі, ёсць у нямецкай і чэшскай, ірландскай і нарвежскай, амерыканскай і ўкраінскай кухнях.

3 вучань: У Беларусі дранікі сталі вельмі папулярныя з ХІХ стагоддзя. Часцей за ўсё іх елі на снеданне, бо гэта не толькі смачная, але і вельмі сытная страва.

  1. Берагі з гэтай стравы прысутнічалі у казцы “Гусі - лебедзі”. (Кісель).

У беларускай кухні, у адрозненне ад іншых нацыянальных кухняў, практычна не ўжываліся ў ежу малочныя і салодкія прадукты. Замест прысмакаў на дэсерт падавалі напоі накшталт кісяля.

1 вучань: Салодкае – кісель беларускі. З халоднай аўсянай мукі і вады робяць закваску. Калі яна добра закісне, працаджваюць і заварваюць густы кісель. Астуджаюць ў формачках, пры падачы паліваюць сіропам з ягад. Можна падаваць з халодным малаком.

  1. Страва са згусцелага суцэльнага ад астуджэння мяснога або рыбнага булёна з кавалачкамі мяса або рыбы. (Студзень).

1 вучань: Назвы гэтай стравы — халоднае,студзень, квашаніна, заліўное, халадзец. Назвы розныя, а страва, па сутнасці, адна і тая ж.

2 вучань: Рыхтуецца халоднае нескладана, але вось, што цікава — калі даць кожнай гаспадыні адзін і той жа стандартны набор прадуктаў, то ўсё роўна ў кожнай з іх атрымаецца свая страва, не падобная ні на якую іншую! Аднолькавага халадцу проста не бывае! Гэта смачная страва рыхтуецца ў якасці закускі на любыя святы!

  1. У беларусаў рэдкая страва з мукі, разведзеная вадой. (Зацірка).

Бульбінка: Жытнюю, пшанічную або грэцкую муку крута замешваюць або пераціраюць з яйкам (часам з крухмалам) і вараць на вадзе або малацэ. Зацірку, прыгатаваную на вадзе, заскварваюць, запраўляюць алеем, забельваюць малаком.

  1. Гэта, так бы мовіць, беларускі варыянт піцы,нешта сярэдняе паміж піцай і беляшом. (Смажанка).

Грачанік: Тоўстенькія аладкі з дражджавога тэсту, на якія кладуць што заўгодна, пасыпаюць сырам або заліваюць яйкам, ўзбітым са смятанай (маянэзам) і запякаюць у духоўцы. Смажаць, калі быць дакладным. Адсюль - смажанка. Як і ў піцы, у смажанку ідзе ўсё, што апынулася пад рукой.

  1. Традыцыйны беларускі мучны выраб, вядомы і іншым народам. (Бліны).

1 вучань: Бліны – адна з самых папулярных у свеце страў з мукі, але ў кожнай нацыянальнай кухні ёсць свае традыцыі і тонкасці гатавання.

2 вучань: У Беларусі бліны (блінцы, мліны) пякуць паўсюдна, у будні і святы. І, бадай, галоўная асаблівасць беларускіх бліноў – выкарыстанне ў рэцэптах розных відаў мукі.

Слова па вертыкалі – клецкі.

Бульбінка: Клецкі гатавалі з мукі, манкі або бульбы. Клецкі, якія начыняліся чым-небудь, называлі “клецкі з душой”.Дзецям вельмі да спадобы былі салодкія клецкі з малаком. Нездарма ў народзе гавораць: як клецкі ў малаку, то я па дзве валаку, а як у вадзе, то раз, два- і годзе.

Пяты этап. “Без хлебе пуста на стале”.

Цетка Паварыха расказвае, што есць яшчэ адзін прадукт харчавання, без якога не абыходзіцца ні адно застолле не толькі на Беларусі, але амаль ва ўсіх краінах свету. Трэба адгадаць яго назву.

Б'юць кулакамі,

Далонямі гладзяць,

Кладуць на лапату

І ў пекла садзяць.

А вынуць – нажом

Крамсаюць без жалю.

За тое і крыўдзяць,

За тое і лупяць,

Што ўсе яго хочуць

І ўсе яго любяць.

(Хлеб).

Вучань: Як прыйшоў да людзям хлеб?

Грачанік і Бульбінка расказваюць казку.

Вось паслухайце казку.

Даўным-даўно гэта было, калі людзі жылі плямёнамі ў пячорах і сілкаваліся мясам жывёл. Здарылася так, што ўсіх жывёл яны знішчылі, і есці ім стала няма чаго. Вось і выправіліся яны ў пошуках іншых месцаў, дзе можна было б пракарміцца. Ішлі яны доўга, многія паміралі ад голаду. Так і здарылася з адным чалавекам. Ён упаў, страціўшы,ад знясільваючага голаду, прытомнасць. Калі ён прыйшоў у сябе, вакол яго нікога не было. І раптам над сабой ён убачыў дзіўную расліну, з якой сыпаліся на яго дробныя каменьчыкі. Ён вырашыў паспрабаваць адзін з іх, і раптам прыемны пах і густ ажывілі яго. Ён стаў збіраць гэтыя каменьчыкі, якія апынуліся зярняткамі, і есці іх. Гэтыя зярняткі падзейнічалі на яго, як лекі. Ён добра сябе стаў адчуваваць і яму адразу ж захацелася расказаць пра гэта людзям. Чалавек сабраў гэтыя зярняткі і пайшоў шукаць людзей. Убачыўшы яго жывым і цэлым, людзі здзівіліся, а ён расказаў ім пра цуда-каласкі. З тых часоў людзі і сталі ўжываць у ежу цуда - каласкі. Пазней яны сталі падсушваць збожжа на камянях і харчавацца гэтым.

Вучань чытае верш:

Хлеб нялёгкі шлях праходзіць

Трапіць каб да нас на стол.

І ў любым кавалку хлеба

Адчуваешь несумненна

Прысмак працы дзесяткаў рук

І ў сэрцы трапятання стук!

(Жанна Станоўская)

Настаўніца: Я ўспамінаю, як упершыню ў вёсцы паспрабавала хатні хлеб, паветраны і беласнежны, з залацістай хрумсткай скарыначкай. Ад яго цягнула цёплым апетытным пахам, які напаўняў бабуліну хату з беларускай печчу , з якой толькі што вынулі высокія круглыя булкі. І гэты водар рабіў жыллё ўтульным . Мне адразу ўспомнілася праца аграномаў, камбайнераў, трактарыстаў - усіх тых, каму я бясконца ўдзячная за хлеб. Усе яны выконваюць сваю нялёгкую святую справу.

Шосты этап: “Калі ласка, усе да стала”.

Аповяд настаўніцы: За сталом, калі збіраліся ўсе члены сям'і, перадаваліся ад старэйшага пакалення да малодшага набыты вопыт, веды, сямейныя традыцыі, засвойвалі правілы паводзін і нормы маралі.Арганізацыяй трапезы за сталом звычайна займаўся сам гаспадар дома. Ён садзіўся на покуці, чытаў малітву, рэзаў хлеб, дзяліў мяса, сачыў за агульным парадкам за сталом. Жанчына-гаспадыня ў пэўнай паслядоўнасці падавала стравы і напоі, раскладвала лыжкі, падавала соль. За сталом елі моўчкі, у некаторых мясцовасцях забаронена было нават усміхацца, не кажучы ўжо пра смех.

Грачанік: Па выглядзе бліноў мясцовы жыхар мог вызначыць становішча і дабрабыт сям'і. У час застолля, пасля падачы кожнай стравы, гаспадары павінны былі абавязкова запрашаць гасцей, пакаштаваць яго са словамі: «Паспрабуйце, госці дарагія!

Бульбінка: Вось і скончылася наша сённяшняе падарожжа па рэцэптах беларускай кухні, а працягнуць яго вы зможаце азнаёміўшыся са стэндам, на якім прадстаўлены рэцэпты беларускай кухні і трохі гісторыі.

Настауніца: А зараз запрашаем пакаштаваць прыгатаваныя пачастункі, каб вы маглі, прыйшоўшы дадому, сказаць: "І я там быў, мёд, піва піў, па вусах цякло і ў рот папала!" Ешце і піце на здароўе, ды кухараў хваліце. А калі пачастуецеся, не залянуецеся, добрым словам адгукніцеся!

Дэгустацыя страў.

Спіс выкарыстаных крыніц

#1058;радиции питания в Беларуси [Электронный ресурс] //#1074;се статьи

2. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя: Вуч.дапам./ Склад. М.Б.Яфімава, В.М.Ляшук.-Мн.:Выш.шк.,#1089;.

3. Сцяжынка: Вершы,казкі,загадкі,аповесці і апавяданні: Хрэстаматыя для пазакласнага чытання у 5 класе/Уклад. В.Я.Ляшук, Л.В.Асташонак; Маст. Ю.В.Качаргіна.-Мн.:Юнацтва,#1089;.


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

Презентация русской кухни. "Каша - матушка наша!"

Презентация русской кухни. "Каша - матушка наша!" Интересный рассказ о традиционном руссом блюде - каше. Использованы веселые стишки, загадки, скороговорки,старинные приметы и обряды, а так-же рецепты...

Мероприятие "Хороша кухня русская"

Данное мероприятие знакомит учащихся с блюдами традиционной русской кухни, с правилами застольного этикета в старинных крестьянских семьях....

Внеклассное занятие "Кухни мира".

Занятие в технологии "Педагогические мастерские"....

Самореалізація учнів шляхом розвитку театрального мистецтва

Презентація досвіду роботи "Самореалізація учнів шляхом розвитку театрального мистецтва як засіб формування особистісної компетентності"...

Беларуская мова 3 клас "Вызначэнне і абазначэнне суфіксаў у слове"

Тэма: Вызначэнне і абазначэнне суфіксаў у слове  Мэта: знаёмства з   падваеннем зычных на стыку кораня і суфікса.Задачы: пазнаёміцца з новым слоўнікавым словам; утвараць аднакаранёвыя с...

Технологическая карта урока окружающего мира «Особенности северной кухни. Кавказская кухня» (УМК «НШ XXI века», 3 класс)

Цель урока: формирование представлений об особенностях северной кухни, кавказской кухни.Задачи урока:Дидактические:1. Дать представление об особенностях северной и кавказской кухни.2. Вспомнить, что т...