Сценарий музыкального развлечения "У беларускай хатцы"
план-конспект занятия (старшая группа)

Светлана Стельмах
Музыкальный зал превращен в настоящую белорусскую «хату»: кругом рушники, у стены - печь, рядом стол с глиняной посудой и бел. муз. инструментами, стоят плетеные корзины и куклы в национальных нарядах. Детей радостно встречают усатый дед и румяная бабуля – истинные белорусские гостеприимные хозяева.

Скачать:

Реклама
Онлайн-тренажёры музыкального слуха
Музыкальная академия

Теория музыки и у Упражнения на развитие музыкального слуха для учащихся музыкальных школ и колледжей

Современно, удобно, эффективно

Посмотреть >


Предварительный просмотр:

Мэта: фарміраванне ў выхаванцаў уяўленняў пра беларускую культуру, асаблівасці жыцця, традыцыі і побыт беларускага народа.

Задачы:

– садзейнічаць фарміраванню ў удзельнікаў мерапрыемства грамадска-патрыятычных пачуццяў;
– развіваць станоўчыя адносіны да традыцый і культуры беларускага народу і жаданне захоўваць іх у сучасны момант;
– вучыць шанаваць гісторыю і культуру свайго народа, павагу да культурных традыцый.

Ролі: Вядучая, Бабуля, Дзядуля, Хатнiк – дарослыя; Унучка – дзяўчынка, дзяўчынка і хлопчык.

Матэрыялы: музычны цэнтр, народныя касцюмы (дзіцячыя і дарослыя), дудка, муз. iнструменты, гарлачык з лыжкай, лапцi, каравай.

Ход мерапрыемства

Муз. кiраунiк. Вітаю, вас, госці даражэнькія, праходзьце, калі ласка.

Зала прыбрана у выглядзе беларускай хаткi, вядучая сустракае гасцей з караваем у руках. Пад музыку дзецi уваходзяць у муз. залу.

Добры дзень, сябры, шаноўныя госці! Вельмі рады, што вы завіталі да нас. Кожны павінен ведаць культуру і традыцыі сваёй Бацькаўшчыны. У нашага народа ёсць традыцыя – калі завітаюць шаноўныя госці, сустракаць з хлебам і соллю. Калі ласка, паспрабуйце наш каравай.

Уручае каравай гасцям і прапануе паспрабаваць, адламаць кавалак і з’есці.

Гучыць беларуская полька “Янка”, выходзяць дзяўчынка з хлопчыкам.

Дзяўчынка.

Я – дзяўчынка-беларуска
З васільковымі вачыма,
Хоць малая, але знаю:
Беларусь – мая Радзіма
.
Словы родныя люблю я,
Вершаў ведаю багата.
Гукі мовы беларускай
Пахнуць верасамі, мятай.

Хлопчык.

Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.

Вядучая. Наша зямля заўсёды славілася працавітымі людзьмі, прыгожай пляскай і цудоўнай песняй. Людзі любілі спяваць і ў песнях славілі нашу Радзіму.

Песня “Мы жывём у Беларусi” Л. Смык

Вядучая: Давайце перамесцімся ў сялянскую хатку, у мінулае і паўзіраемся, як жыў, чым карыстаўся просты беларускі селянін і яго сям’я.

Выходзяць Бабуля, Дзядуля, Унучка і займаюць свае месцы ў хатцы: Бабуля накрывае на стол, Дзядуля б’е масла ў маслабойцы, Унучка гуляе з лялькай.

Бабуля. Мне здаецца, што настаў час паесці. Мы сёння добра папрацавалі.

Унучка. Бабуля, а што робіць наш дзядуля?

Бабуля. Наш дзядуля б’е смачнае масла.

Дзядуля. Гэта, унучка, маслабойка ці проста бойка – посуд для збівання масла. Сюды залівалі малако і доўгі час збівалі яго, каб атрымалася масла. Вось як гэта раблю я!

Унучка. Я зразумела. (Падыходзіць да стала і разглядае посуд на ім)

Унучка. Бабуля, які цікавы посуд у вас.

Бабуля. Сапрауды, унучка, паглядзi як у нас драўляны стол, пакрыты абрусам. На стале стаіць гліняны посуд. Есць сярод iх гарлачык глiняны са смачнаю кашаю.

Гульня музычная “Гарлачык”

Бабуля. У нас таксама ёсць абрусы, сурвэткі, дзяружкі.

Дзядуля. Ой, унучка, у нашай бабулі столькі ручнікоў! (паказвае вышываныя ручнiкi)

Бабуля. Ручнікі з’яўляюцца сапраўднымі творамі сялянскага мастацтва, яскравым пасведчаннем прыроднага таленту і майстэрства беларускіх вясковых жанчын.

Унучка. Бабуля, давай прысядзем. (Селі на лаўцы)

Дзядуля: Паглядзiце, дзеткi, на саматканым палавічку стаяць лапці. Насілі іх на нагах і дарослыя, і дзеці, бо такіх боцікаў, чаравічак, якія ёсць у нас, не было. Вырабляліся лапці з лыка.

Вядучы: А давайце з лапцямi пагуляем.

Рухомая муз. гульня “Мiхасiк i лапцi”

Унучка. Як цікава! Мне так падабаецца бываць у вас. Асабліва мне падабаецца сядзець каля цёплай печы.

Дзядуля. Печ – гэта сэрца нашай хаты. Усё лета мы нарыхтоўваем дровы і затым зімой палім імі печ. У печы мы выпякаем хлеб, на ёй рыхтуем ежу, адпачываем, сушым вопратку і абутак. Яна сагравае цяплом усіх членаў сям’і.

Выходзіць хатнік

Вядучая. Ой, хто ж гэта?

Хатнік. Гэта я, ваш хатнік.
Я пад венікам сяджу.
Дабрабыт ваш сцерагу,
Каб чалавек с нядобрым вокам
Абыходзіў хату бокам.
Сядзеў, сядзеў я за печчу, слухаў, як вы танцуецце і жартуецце. І мне захацелася з вамі трошкі павесяліцца.

Дзядуля. Канешне, праходзь да нас. Госцем будзеш. Бачу, что ты прыйшоў не спустымі рукамі.

Хатнік. Прынёс я мех. А у мяху-смех!
Дзеткам на пацеху лопнуў мех ад смеху.
Вось вам, дзеткі, смешкі, вось вам і пацешкі.
Вядучая: Нашы дзеткi любовь пацешкi, зараз цябе праспяваюць.

Пацешка бел. нар. “Ку-ка-рэ-ку, певунок”


Хатнiк: Малайцы, дзеткi. А вось я вам, яшчэ прынёс карабец. Калі ласка, усе хто хоча, адчыняйце яго.

Бабуля. Хатнічак, а можна я?

Хатнік. Калі ласка, гаспадынька.

Гаспадыня адчыняе карабец. Там каляровые лісткі с загадкамі.

Дзядуля. Дарагія сябры, а вы загадкі умееце разгадваць? (адказы) Зараз мы гэта праверым.

Бабуля. З пакон вякоў у Беларусі з пакалення ў пакаленне перадаваліся не толькі звычаі, абрады, песні, а таксама загадкі, і зараз мы вам іх загадаем. А за кожны правільны адказ мы будзем вам даваць пачастунак-цукерку.

Гаспадар. Толькі той, хто адгадаў загадку і атрымаў пачастунак, няхай адпачывае і астатнім не дапамагае. Слухайце ўважліва.

  • Загадкі для дзяцей:
  1. Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. (сонца)
  2. У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах.

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі. (Бусел)

  1. На дварэ гарою, а ў хаце вадою. (снег)
  2. Рук і ног не мае, а дзверы адчыняя (вецер)
  3. Летам адзяваецца, зімой раздзяваецца. (дрэва)
  4. Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад (Лён)

Хатнiк: Малайцы, дзеткi.

Бабуля (звяртаецца да дзяцей). Мае даражэнькія, а ці ведаеце вы беларускія народныя музычныя інструменты? Якія? (Скрыпка, гармонік, дудка, дуда, жалейка, цымбалы, свістулька, колавая ліра.) Добра, зараз мы гэта праверым.

Гульня “Пазнай музычны інструмент”

Вядучая. Вельмі добра! А нашы дзеці не толькі ведаюць музычныя інструменты, але і ўмеюць на іх граць!

Дзіцячы аркестр

Дзядуля. Ой, як прыгожа гралі музыканты, ажно мне захацелася трапіць у гэты аркестр.

Бабуля. А ў хаце, дзе ёсць маленькія дзеці, вісіць падвязаная да столі люлька. У такой люльцы маці гушкала немаўля iспявала яму калыханку.

Вядучы: А мы таксама ведаем песеньку-калыханку.

Песня Калыханка” Альхiмовiч

Унучка:

Няхай шчасце будзе ў кожнай хаце.
Няхай шчасце будзе не выпадкам,
А частым госцем кожнага чалавека.
Давайце жыць у міры і ў згодзе
Пад шчаслівым дахам нашай Беларусі.

Выходзяць дзеці ў нацыянальных касцюмах і выконваюць парны танец “Полька з піскам” па матывах беларускага народнага танца “Мітусь”.

Хатнiк: Справе – час, пацехе – гадзіна.

Бабуля: Заўтра чакае нас дзень турбот.

Дзядуля:
Добра разам мы гулялі,
Пелі песні і скакалі.

Але час і гонар знаць,
Трэба ўсім адпачываць.

Бабуля. Беларускі народ вельмі шчодры, заўсёды рады сустракаць гасцей. У нас для вас таксама ёсць падарункі – гэта лялька-абярэг. Яна будзе ахоўваць вашы хаты, гаспадароў ад рознага ліха.

Уручаюць падарункі.

Вядучая. Мы, беларусы, вельмі ганарымся тым, што жывём у цудоўнай краіне.

Звычаі народа – наша багацце,
Скарбніца, што засталася на шчасце.
І скарб гэты трэба ўсім захаваць,
Каб потым нашчадкам сваім перадаць.

Гучыць беларуская інструментальная музыка. Дзецi пакiдаю муз. залу.


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

Сценарий музыкально-театрализованного досуга в старшей группе (Познавательная деятельность, ознакомление с окружающим миром, музыкальное занятие)

Цель занятия приобщить дошкольников к русским народным праздникам через различные виды деятельности...

Сценарий музыкального развлечения «Музыкальная эстафета»

Сценарий музыкального развлечения «Музыкальная эстафета» для детей средней группы....

Сценарий музыкального развлечения "Музыкальный ринг"

Сценарий развлечения для детей и родителей...

Сценарий музыкальной викторины «Музыкальный эрудит» по творчеству П.И.Чайковского с использованием современных образовательных технологий/

В сценарии для детей старшего дошкольного возраста использованы: педагогическая технология ознакомления детей старшего дошкольного возраста с музыкой П.И. Чайковского  и информационно-коммуникаци...

Сценарий музыкально-оздоровительного досуга «Путешествие с Айболитом». (с использованием элементов музыкальных здоровьесберегающих технологий и участием родителей).

На мероприятии использованы следующие элементы здоровьесберегающих технологий : • Психогимнастические упражнения. • Валеологические песенки-распевки (вокалотерапия – пение). • Дыхательная гимнастик...