"Як шукалi ўлетку папараць-кветку" Сцэнарый музычнай забавы у старшай групе
учебно-методический материал (старшая группа)
Скачать:
Вложение | Размер |
---|---|
kupalle.docx | 12.3 КБ |
Предварительный просмотр:
Як шукалi улетку папараць-кветку
Сцэнарый музычнай забавы з элементам фальклору
Несцерка.
Збірайся, дзетвара!
Пачынаецца гульня —
Будзем свята святкаваць
I Купалле сустракаць!
Ну-ка, музыка, грай і гасцей заклікай!
Песня «Сёння свята»
(у выкананні ансамбля «Сябры»).
Несцерка. Мы вельмі рады бачыць вас і ўсіх вітаем у гэты час! Хай ярка свеціць сонца вам, мы сёння рады ўсім гасцям!
Карагод «Мы на луг хадзілі».
Несцерка. Вельмі многа гадоў таму людзі прыдумалі легенду, што ў ноч на Купалле ў лесе цвіце папараць-кветка і той, хто знойдзе яе, будзе самым шчаслівым. Але хто толькі не шукаў яе, ніхто не знаходзіў.
У гэтую ноч людзі ладзілі гулянне: раскладвалі вогнішчы, вадзілі карагоды, спявалі песні, гадалі з вянкамі. Гэтая традыцыя захавалася і да нашага часу. Праводзіцца свята ў гонар Сонца, кветак і раслінаў, якіх шмат у лесе і на лузе. А якія кветкі вы ведаеце? (Адказы дзяцей.)
1-е дзіця. Каб раслі кветкі ды прыгажэлі дзеткі, трэба дожджык нам паклікаць!
Беларуская народная гульня
«Дожджык i кветачкі».
Несцерка.
На Купала Сонца грала
I на свята запрашала.
Сёння будуць музыкі граць,
Сёння будзем кастры раскладаць,
Песні спяваць, у танцах скакаць
Ды чароўную папараць-кветку шукаць!
Вядучы. А цяпер давайце станем усе ў карагод і заспяваем пра сонейка, каб усім было цёпленька.
Карагод «Свяці, свяці, сонейка».
Несцерка.
Людзі, паглядзіце,
Купала набліжаецца!
Гэта азначае, што свята пачынаецца!
Купалінка.
Я вельмі рада бачыць вас
I ўсіх вітаю ў гэты час.
Хай ярка свеціць сонца вам,
Я сёння рада ўсім гасцям!
2-е дзіця.
Добры дзень, зямліца добрая!
Пачынаецца свята народнае!
Добры дзень, палеткі і хаты!
Добры дзень, хлопцы, дзяўчаты!
3-е дзіця.
Будзем кветкі збіраць,
У вяночкі ўплятаць.
Станем дружна ў карагод —
Заспявае ўвесь народ!
Карагод «Купалінка».
Купалінка. На Купалле распальвалі вогнішча, у якое кідалі галінкі, старыя непатрэбныя рэчы. Але ліхія сілы пільнавалі папараць-кветку і ўсяляк перашкаджалі яе ўбачыць і знайсці. Адгадайце загадку: «,Яе ўсе баяцца трошкі — яна ў лесе мае хатку на курыных ножках і ў ступе лятае?» (Адказы дзяцей.)
З’яўляюцца Баба Яга i Лясун.
Баба Яга.
На Купалле вы сабраліся?
А нас вы спыталіся?
Мы такое Купалле вам зробім,
што ўсіх у цёмны лес загонім!
Лясун.
А мы зараз
будзем спрытнымi і лоўкімi.
Тых, хто пойдзе шукаць кветку,
З Ягой зловiм ўсіх у клетку.
Гульня «Бабка ёжка»
(Баба Яга i Лясун ловяць у карагодзе дзяцей. Тыя, каго злавілі, потым танцуюць).
Танец «Юрачка».
Баба Яга. Добра, адпускаю вас!
Купалінка. Ну, дык цяпер ідзіце ў гушчар і не перашкаджайце нам!
Баба Яга. Не, не — так проста мы не пойдзем. Калі вы адгадаеце нашы загадкі — тады пойдзем. А калі не, дык не будзе ў вас свята!
Лясун.
Зробім буру-непралаз, усе карані перавярнем,
Кветку шчасця схаваем і Купалінку забярэм!
Несцерка. Не, не! Мы згодны, загадвайце свае загадкі.
Баба Яга. Праз лясы і лугі спусціліся канцы дугі. (Вясёлка.)
Лясун.
Яно па небе плавае —
іскрыстае, рухавае.
Грэе моцна, свеціць ярка —
усяму свету качагарка.
(Сонца.)
Баба Яга. Гукнеш, дык адгукаецца, ад людзей хаваецца. (Рэха.)
Лясун: На Купалле заўсёды разводзяць вогнішча, праз якое скачуць парамі. Дзеці, пакажыце і вы свой спрыт, паспрабуйце пераскочыць праз вогнішча.
Хлопчыкі з дзяўчынкамі парамі пераадольваюць бутафорскі касцёр.
Баба Яга. Малайцы, усе дужа спрытныя! Цяпер ппглядзiм, як iч спрытныя хлопчыкi. Вось мяшэчкі з саломай. Трэба стаць на бервяно і мяшэчкам зрушыць з яго Лясуна.
Пад вясёлую музыку ладзіцца гульня з Лясуном «Хто каго?».
Лясун. Добра, перамаглі нас! Пойдзем і не будзем вам перашкаджаць папараць-ветку шукаць.
Купалінка. Ох, слава богу! Вызваліліся ад нячыстай сілы. Людзі казалі, што ў купальскую ноч расцвітае папараць-кветка, а той, хто яе адшукае, будзе самы шчаслівы і зможа разумець размовы жывёл і раслін. Запрашаю вас, дзеці, у падарожжа, шукаць папараць- кветку!
Дзеці пад музыку шукаюць «папараць-кветку».
Купалінка (звяртаецца да таго, хто яе знайшоў).
Хай жа твой лёс будзе шчаслівы!
У хаце хай будзе весела,
I сытна, і мірна, і песенна!
Зараз запрашаю ўсіх пагуляць з папараць- кветкай!
Карагодная гульня «Вядзьмар»:
3 ліку ўдзельнікаў выбіраюць водзячага, ён трымае ляльку — «ведзьмара». Дзеці ладзяць карагод, у сярэдзіне якога стаіць Купалінка, і гавораць:
«Купалінка, Купалінка,
Купалінка наша,
Дай нам золата багата».
Купалінка адказвае:
«Дам вам папараць-кветку,
Будзеце багатыя
На ўвесь белы свет».
Дае аднаму з дзяцей «папараць-кветку», потым кажа:
«Вядзьмар ідзе,
Папараць-кветку адбярэ».
Дзеці ўтвараюць паўмесяц і адводзяць рукі за спіну, нібыта хаваюць «папараць-кветку». Водзячаму трэба адгадаць, у каго знаходзіцца падарунак Купалінкі. Калі здагадаецца, той уцякае і імкнецца аддаць кветку Купалінцы. Калі гэта атрымаецца, дзіця выконвае ролю Купалінкі, калі не — становіцца водзячым. Гульня паўтараецца 2-3 разы.
Купалінка (звяртае ўвагу на вянкі з кветак і траў). Несцерка, паглядзі, якія вянкі сплялі дзяўчынкі.
Несцерка. Вельмі прыгожыя! Давайце патанцуем з імі.
Песня "Вяночкi" сл. i муз. Я. Жабко
Купалiнка: Вяночкi такiя прыгожыя, трэба з iмi пагуляць!
Карагодная гульня «Вяночак»
Дзеці стаяць кругам. У цэнтры яго — Купалінка з вянком у руках, яна адвольна ходзіць і кажа:
«Вось вянок які прыгожы ў мяне,
Вось вянок які цудоўны ў мяне!
(Называе імя дзіцяці) я вяночак падару,
Скокі вясёлыя разам з ім я завяду!»
Купалінка надзявае вянок названаму дзіцяці, ён выходзіць у цэнтр круга і танцуе разам з ёй, астатнія дзеці, прытанцоўваючы, пляскаюць у далоні. Гульня паўтараецца 2—3 разы.
Купалінка. Спакон веку нашы продкі частавалі адзін аднаго стравамі купальскай вячэры.
Са святам Купальскім усіх вас вітаю —
Частую вас боханам-караваем!
(частуе караваем)
4-е дзіця.
Ад шчырае нівы, ад роднай зямліцы
Мы хочам у пояс усім пакланіцца!
Купалінка. Дарагія дзеці! Як добра, што мы сустрэліся з вамі! Дзякуй вам за цудоўнае свята! Бывайце здаровы і ў шчасці жывіце,
А прыйду ў госці — дык добра прыміце!
5-е дзіця. Мы Купалле сустракалі, мы спявалі і гулялі.
6-е дзіця. Госці нас павіншавалі: шчасця, радасці жадалі.
7-е дзіця. Трэба нам цяпер часцей запрашаць такіх гасцей.
8-е дзіця. I заўжды такому святу будзем мы ў садзе рады!
Несцерка: Вось і скончылася Купалле — свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці!
Мы праводзілі сонца на другую палову года.
Купалінка.
Хай і ў гэтай палове года
Кветка шчасця будзе ў народа!
Источники: Пралеска 2012, 6
Дубініна, Д.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі: у 2 ч. Ч. 2 / Д.М. Дубініна. — Мазыр: Белы Вецер, 2008.
По теме: методические разработки, презентации и конспекты
Конспект занятия по математике в старшей групе « В гости к Старичку - Лесовичку»
Конспект занятия по математике в старшей групе...
Театрализованная деятельность.Драматизация сказки в старшей групе В.Бианки"Лесной колобок-колючий бок"
Расширить устойчивый интерес к театрализованной деятельности,умение эмоционально и выразительно общаться....
Математические задачи для старшей групы
Математические задачи для старшей групы...
Конспект занятий по математике в старшей групе
Упражнять в счёте в пределах девяти,различать количественный и порядковый счёт,развивать логическое мышление...
Конспект занятия по изобразительной деятельности (апликация из природного материала) в старшей групе "Бабочка"
Вызвать интерес у детей к апликаци из природного материала....
План проведения тематической недели "Театр для дошкольников" в старшей групе.
Подробное описание тематической недели...
НОД по математическому развитию "Юные математики" в старшей групее
Задачи: Образовательные: Уточнить представления детей о днях недели, пространственных, временных отношений. Закрепить знания цифр, умение соотносить цифру с количеством предметов, счет в пределах 10....