Сценарий музыкального развлечения во 2 младшей группе "Восень залатая"
материал по музыке (младшая группа)

Светлана Стельмах

Поглядите: за окном

Листья сыплются дождем!

На прогулку мы пойдем

Их в букеты соберем.

Желтые и красные

Все такие разные!

Скачать:

Реклама
Онлайн-тренажёры музыкального слуха
Музыкальная академия

Теория музыки и у Упражнения на развитие музыкального слуха для учащихся музыкальных школ и колледжей

Современно, удобно, эффективно

Посмотреть >


Предварительный просмотр:

ВОСЕНЬ ЗАЛАТАЯ

Сцэнарый музычнай забавы для дзяцей малодшага узросту

Вядучы: Добры дзень, хлопчыкi i дзяўчынкi!

Сябры, шчыра вас вiтаю,

На свята восенi ўсіх я запрашаю!

Разам з вамi паспяваем,  патанцуем, пагуляем,

I гасцей пазабаўляем.

Песня пра восень

Вядучы: Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі.

   Дзецi, а цi ведаеце вы прыкметы восенi?

    Зараз з вамi пагуляем. Я буду называць прыродную з'яву, а вы калi згодны, кажыце "так" i пляскайце у далоні. Калi восенню такога не бывае у прыродзе, кажыце "не" i топайце нагамi.

Гульня "Прыкметы восенi":

Лiсце з дрэваў ападае?

Дожджык песенькi часта спявае?

Птушкi ў вырай адлятаюць?

На клумбе кветкi расцвiтаюць?

У лесе выраслi грыбы?

Пойдуць купацца на рэчку сябры?

Вядучы: Малайцы.

А зараз рукі ў бокі, рукі ў бокі!

Пойдзем ў скокі?! Пойдзем ў скокі!

Парны танец "Пасварылiся-памiрылiся"

Вядучы: Штосьці ад бярозы

Лісце адлятае,

Чуеце, ужо блiзка

Восень залатая.

      Давайце паклiчам яе песняй прыгожай.

Песня "Осень в гости к нам идет" Е. Гомоновой

 Пад музыку  ўваходзiць Восень з кошыкам садавіны і гародніны у руцэ.

Восень: Добры дзень ўсім вам! Вы мяне пазналі?!

Чула я, як дзеткі Восень тут шукалі.

Вам прынесла многа я дароў багатых,

Іх цяпер разношу ад хаты да хаты.

Бульбу, моркву смачную, яблыкі крамяныя

Ешце на здароўе, будзьце паслухмянымі.

Добрым ураджаем ўсіх я адарыла,

Чырвона-жоўтым золатам усё наўкол пакрыла.

Вядучы: Прывiтанне, прыгажуня Восень, мы вельмi рады, што ты да нас прыйшла.

Ярка восень прыбрала

Ўсюды дрэвы і кусты,

I зямлю памалявала

Ў колер жоўта-залаты.

Восень: Я хачу пабачыць гульні, песні, танцы.

Вось у падарунак залатое лісце.

Не трэба журыцца, будзем весяліцца!

Вядучы: У кола дружна ўсе уставайце,

Вясёлы танец пачынайце!

"Танец асеннiх лiсточкаў" 

Восень: Малайцы, як добра танцавалі.

А зараз з  лiсточкамi пагуляем.

Гульня з Восенню "Здравствуй, тётя Осень" А. Чугайкиной

Восень: Прынясла для вас, дзяўчынкі,

Я чырвоныя хусцінкі.

Падыходзьце да мяне –

Упрыгожце вы сябе!

Дзяўчынкі павязваюць касынкі i выконваюць танец "Чырвоныя рабінкі" 

Восень: Бачу, любіце вы спяваць,

Весяліцца, танцаваць,

Ну, а сёння паспрабуем

Крышачку пачараваць.

     Ёсць у мяне вось такi чароўны парасон. Пад музыку ён хлопчыкаў i дзяўчынак у розных жывел ператварае. Пагуляем з iм!?

Гульня "Чароуны парасон"

Вядучы: Як только Восень парасон адкрыла, дык i дожджык вырашыў з намi пагуляць.

Песня-гульня пра дожджык

Восень: Добра спявалі. Яшчэ жадаю з вамі я пагуляць.

Пасля дожджыка грыбнога

Мы грыбы ідзем шукаць.

А грыбоў у лесе многа:

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

    Хто з грыбочкамі хоча пагуляць?

Гульня «Збяры грыбы"

Восень. Дзеці, мы цудоўна адпачылі і пагулялі. Добра мне было з вамі і весела. А зараз мне трэба ісці далей, агледзець свае ўладанні. Прыміце ад мяне падарунак. (Перадае вядучай кошык з яблыкам і печывам грыбочкі).

Вядучы: Дзякуй, Восень, за падарункi! (Восень развітваецца з дзецьмі.)

   Пад музыку дзеці пакідаюць музычную залу.


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

Сценарий музыкального развлечения "НОВЫЙ ГОД" Младшая группа

Сценрии музыкальных развлечений. конспекты, потешки, муз.дидактические игры....

Сценарий музыкального развлечения в младшей группе "Прощай Елочка"

Сценарий музыкального развлечения в младшей группе "Прощай Елочка"...

Сценарий музыкального развлечения детей младшей группы в преддверии праздника Трифон-мышегон.

познакомить детей с народным праздником 14 февраля (святого мученика Трифона)...

Сценарий музыкального развлечения для младшего дошкольного возраста «Бобрята»

Сценарий музыкального развлечения для младшего дошкольного возраста «Бобрята»...

Сценарий музыкального развлечения в младшей группе «Звёздочки» «Наша первая Дымковская игрушка»

Цель развлечения: воспитывать в детях чувство прекрасного, чувство уважения к мастерам народного творчества.Задачи развлечения: Показать, как при взаимодействии изобразительной деятельности и устного ...

Сценарий музыкального развлечения в младшей группе «Весна красна»

Изумительная пора пробуждения природы, тепло и свежесть, витающие в прозрачном воздухе - это весна, молодая и обновлённая, несущая радость и искренний восторг....