Канспект занятка па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”: “Янка Купала - славуты пясняр Беларусі”.
план-конспект занятия по художественной литературе (старшая группа)

Занятак можна таксама выкарыстоўваць для азнакамлення выхаванцаў з мастацкай літаратурай

Скачать:

ВложениеРазмер
Файл zanyatie_yanka_kupala.docx23.5 КБ

Предварительный просмотр:

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Чачэрскага райвыканкама

Гомельская вобласці

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Чачэрска”

               

Канспект  занятка

па адукацыйнай вобласці

“Дзіця і грамадства”:

“Янка Купала - славуты пясняр Беларусі”.

                    Падрыхтавала

                                                   выхавацель дашкольнай адукацыі

                                    Мініна Іна Альбертаўна

Чачэрск 2022

Праграмныя задачы: абагульніць і сістэматызаваць веды выхаванцаў пра класіка беларускай літаратуры -   Янку Купалу і яго творчасць; развіваць сацыяльныя і пазнавальныя матывы, маналагічную мову, мысленне, памяць; выхоўваць цікавасць да людзей праславіўшых нашу краіну.

Абсталяванне: аўдыёзапіс песні “Спадчына” Я. Купалы і І. Лучанка; фотаздымкі: Я. Купалы; помнікі яму; установы культуры, якім прысвоена яго імя; мясцінаў, звязаных з яго жыццём; піктаграмы; прадметныя малюнкі для складання калажоў; карткі з сюжэтнымі малюнкамі да вершаў паэта, мальберты.

Папярэдняя праца: разглядванне  тэматычнага альбома “Песняры Беларускай зямлі”; гутарка пра народнага песняра Беларусі - Я. Купалу; выразнае чытанне яго вершаў “Бай”, “Лістапад”, “Хлопчык і лётчык”.

Ход занятка:

Прывітанка:

Ці ўсе ёсць? Вітаем вас.

Пачынаем, бо ўжо час

Ёсць тут я, ёсць і вы

1, 2, 3.

Прывітанне гасцям!

В: - Мае даражэнькія, сёння з вамі мы накіруемся на міні-выставу, якая прысвечана вядомаму пісьменніку Беларусі…А каму вы даведаецеся, калі паглядзіце на партрэт, які я прынесла. Можа ведаеце, хто гэта?

Д: - Гэта Янка Купала.

В: - Так, гэта Я.Купала. Я ўпэўнена, што вы шмат ведаеце пра яго. Давайце паспрабуем сябе ў ролі экскурсаводаў. Хто жадае выйсці да выставы і паведаць па фотаздымкам цікавыя падзеі пра Янку Купалу.(выходзяць жадаючыя, якія расказваюць па 1-2 сказа).І  так, пачнём.

Прыкладныя высказванні дзяцей

1 дз.: -  Гэта Я. Купала, народны паэт Беларусі. 140 год таму назад, калі не было яшчэ на свеце ні нас, ні нашых бацькоў, нават бабуль і дзядуль, у фальварку Вязынка нарадзіўся хлопчык Янка.

            2 дз.: - Сапраўднае імя паэта Янка Луцэвіч, а Янка Купала- гэта літаратурнае імя. Назваўся ён так таму, што нарадзіўся падчас свята Купалле.

3 дз.: -  Калі хлопчык падрос, ён захапіўся чытаннем кніг, любіў вершы, казкі. Потым гэта захапленне перайшло ў жаданне самаму пісаць вершы. Першы верш, які склаў Я. Купала быў жартоўны, пра сваю сястрычку, якую вельмі любіў.

4 дз.: - Акрамя чытання кніг, Янка любіў мызыку. З задавальненнем ён слухаў ігру на скрыпцы і цымбалах. Бацька ўбачыў яго захапленне музыкай, таму купіў сыну скрыпку. На скрыпцы яго вучыў граць сябар Мартын.

5 дз.: - У многіх гарадах нашай краіны ўстаноўлены помнікі паэту. Таксама вуліцы, паркі, бібліатэкі носяць імя Янкі Купалы. У Мінску ёсць станцыя “Купалаўская”, тэатр ім. Янкі Купалы. І, нават, ёсць пасёлак, які называецца “ Янка Купала”.

В: - Малайцы! Мне было вельмі цікава вас слухаць. А зараз давайце пройдзем у гульнёвую залу і працягнем цікавы занятак.

В: - Паэт вельмі любіў дзяцей, сябраваў з імі. Яны сустракалі дзяцьку Янку, як блізкага чалавека, расказвалі свае сакрэты. А ён хацеў, каб яго маленькія сябры раслі працавітымі, паслухмянымі, добра вучыліся, любілі сваю краіну, і каб іх мары збываліся. І таму паэт шмат пісаў для дзяцей.

В: - Зараз я прапаную наладзіць вам гульню “Чароўная скарбонка”. У скарбонцы - піктаграмы да вершаў Я. Купалы. Вы павіны іх расшыфраваць – даведацца, якім вершам адпавядаюць піктаграмы.

Паказ піктаграмы да верша “Лістапад”.

В: - Паглядзіце ўважліва і скажыце, якому вершу адпавядае гэта піктаграма?

Д: - Гэта піктаграма да верша “Лістапад”

В: - Якая пара года апісваецца ў гэтым вершы?

Д: - Восень

В: - Малайцы.

В: - А гэта піктаграма адпавядае якому вершу?

Д: - Гэта верш “Бай”

В: - А вы ведаеце, хто такі “Бай”?

Д: - Гэта казачнік, які расказвае казкі.

В: - Пра каго баіць “Бай” у гэтым вершы?

Д: - Пра пчолак.

В: - Вы ўжо ведаеце, што не толькі можна слухаць вершы, а і рухацца пад іх. Я  прапаную зрабіць дынамічную паўзу паводле ўрыўка верша Я. Купалы “Бай”. (Выхаванцы разам з выхавацелем выконваюць дынамічную паўзу)

В: - Адкажыце, якому вершу адпавядае гэта піктаграма?

Д: - Гэта піктаграма да верша “Хлопчык і лётчык”

В: - Я хачу расказаць адну гісторыю пра хлопчыка Юру, які, прачытаўшы гэты верш, пажадаў стаць падобным да героя твора. Дзіцячая мара яго здейснілася- ён стаў першым касманаўтам. Гэта гісторыя пра Юрыя Гагарына.

В: - Давайце паслухаем верш “Хлопчык і лётчык”. (Дзеці расказваюць верш)

В: - Малайцы!

В: - Дзеці, я зрабіла калажы па вершах Я. Купалы, але сёння раніцай нехта паблытаў карцінкі. Дапамажыце, калі ласка, зноў іх скласці і  яны упрыгожаць нашу міні-выставу, прысвечанную юбілею пісьменніка. Вы згодны?

Д: - Так.

В: - На пачатку занятка, я вам раздала фішкі, з дапамогай якіх разделімся на тры каманды. Каманда “Ліст”, “Самалёт”, “Пчала”. Падыдзіце да сваіх сталоў, на якіх ляжаць карткі, а ў цэнтры сюжэтныя малюнкі да вершаў. Каманда “Ліст” - у вас  сюжэтны малюнак да якога верша? (Лістапад). Каманда “Самалёт” - у вас сюжэтны малюнак да якога верша? (Хлопчык і лётчык.)  Каманда “Пчала” - у вас сюжэтны малюнак да якога верша? (Бай.) Вам неабходна падабраць карцінкі, пра якія гаворыцца ў вершах і раскласці іх на адпаведныя сталы. (Дзеці працуюць пад гучанне песні “Спадчына”).

В: - Якія цудоўныя атрымаліся калажы. Зараз мы іх размесцім  на нашай выставе.

В: - А ці спадабалася вам песня, якая цяпер гучала? Яна таксама напісана на верш “Спадчына” Я. Купалы. А як вы разумееце слова “Спадчына”. (Тлумачаць сэнс слова.) Кожны з вас павінен любіць нашу спадчыну, адчуваць яе хараство і прыгажосць, берагчы і паважаць яе.

В: - Наступная гульня называеца “Так, ці не?” Будзьце ўважлівымі! Мы пачынаем!

   - Ці верыце вы, што Я. Купала беларускі пісьменнік? (Так.)

   - Ці верыце вы, што Я. Купала пісаў толькі для дарослых?(Не, ён пісаў таксама і для дзяцей.)

   - Ці верыце вы, што сапраўднае імя Я. Купалы – Канстанцін Міцкевіч? (Не, яго сапраўднае імя Янка Луцэвіч.)

   - Ці верыце вы, што Я. Купала напісаў для дзяцей верш “На рэчцы зімой”? (Не, гэты верш напісаў Якуб Колас.)

   - Ці верыце вы, што Я. Купала сябраваў з пісьменнікам Якубам Коласам? (Так.)

   - Ці верыце вы, што Я. Купала нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і? (Так.)

   - Ці верыце вы, што на вершы Я. Купалы напісаны песні? (Так.)

   - Ці верыце вы, што у нашым горадзе ёсць вуліца Янкі Купалы? (Так.)

В: - Так, такая вуліца ёсць у нашым горадзе.

В: - -Зараз мы з вамі пагуляем яшчэ ў адну гульню  - “Перакладчык”. Я буду называць вам словы па-руску, а вы павінны будзеце перакласці іх на беларускую мову. Напрыклад: наследие-спадчына, друзья-сябры, выставка-выстава, береза- бяроза, медведь-мядзведзь, ветки-галінкі, сказочник-казачнік, цветы-кветкі, звезды-зоры, мальчик-хлопчык.

В: - Малайцы! Вось на гэтым наша падарожжа, прысвечанае вялікаму пісьменніку Беларусі - Я. Купалу завершана. І зараз  я хачу  ўзяць у вас інтэрв’ю і спытаць, што цікавага вы сёння рабілі? ( прыкладныя высказванні: наведвалі міні-выставу,гулялі ў гульні, расказвалі верш, рабілі калажы, дынамічную паўзу)

В: - Вы многа запомнілі пра славутага беларускага пісьменніка Я. Купалу! А зараз працягнем наша інтэрв’ю і вы мне раскажыце, пра што яшчэ вы хацелі б даведаца, ці дзе пабываць? ( Прыкладныя выказванні:  даведаца пра музей Я. Купалы; пабываць у Купалаўскім тэатр; г.д.)

В: - Добра, я зразумела вашы пажаданні, і рада, што вы хочаце яшчэ больш ведаць пра Я. Купалу.

В: - Дзеці, хутка вы пойдзеце ў школу. Навучыціся чытаць. Будзеце знаёміцца з новымі кнігамі, цікавымі творамі, сярод якіх, абавязкова, сустрэнуца і творы Я.Купалы. Упэўнена, што вам спадабаюцца яны.

Літаратура:

  1.  Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. – Минск : НИО, 2019. – 479 с.
  2. Код доступу: http://www.edu.by 
  3. Код доступу: http://www.adu.by


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

«Пасхальное яичко» Развлечение для детей среднего дошкольного возраста.

Итоговое мероприятие в рамках проекта "Пасху встречаем, в гости всех мы приглашаем"...

Рисование "Пасхальные яички" (отпечатками крышек от дисков) старшая, подготовительная к школе группа

Материал для педагогов  "Работа с родителями" формат #cидим дома с пользой#...

Конспект непосредственно – образовательной деятельности Тема: «Яичко не простое, яичко золотое»

Познакомить детей с праздником Светлой Пасхи, обычаем красить яйца и обмениваться ими, печь куличи.Развивать интерес к традиционным пасхальным играм, самостоятельной творческой деятельности по украшен...

«Купаться или не купаться?»

Ежедневное купание восприниматься ребенком должно как что-то необходимое и естественное. Только купанием и мытьем мы можем защитить себя от микробов. Только так мы избавляемся от неприятного запаха....

Дидактическая игра для формирования экономических представлений "Что можно купить, а что купить нельзя?"

Данная дидактическая игра направлена на развитие логического, экономического мышление, наблюдательности, умения делать умозаключения....

Проект "Беларусия"

Проект для старших дошкольников...

Белы бусел - сімвал роднай Беларусі. Сценарий музыкального развлечения в старшей группе детского сада

   Аисты — удивительные птицы, которым многочисленные легенды самых разных народов приписывают удивительные качества. А белый аист считается крылатым символом Беларуси....