Белы бусел - сімвал роднай Беларусі. Сценарий музыкального развлечения в старшей группе детского сада
план-конспект занятия (старшая группа)
Аисты — удивительные птицы, которым многочисленные легенды самых разных народов приписывают удивительные качества. А белый аист считается крылатым символом Беларуси.
В белорусском языке существует два наименования этой птицы – «бусел (буслiк)» и «лялько». Вы когда-нибудь слышали, как поют аисты? Они не поют, а щелкают клювом. Звуки раздаются из гнезд каждое утро и вечер. Местным жителям можно не волноваться – аисты разбудят их с восходом солнца.
Благодаря ансамблю «Песняры» и песне на стихи Николая Добронравова «Белый аист летит, над белесым Полесьем летит…» в представлении многих славян аист связан именно с нашей синеокой республикой.
Бусел в Беларуси стал символом национальной чистоты и возрождения. Белорусы верят, что дворы, где аисты строят свои гнезда, благополучные, люди в них живут счастливо и богато.
Предлагаю вниманию коллег сценарий музыкального развлечения про аиста с участием старших дошкольников.
Скачать:
Вложение | Размер |
---|---|
![]() | 25.09 КБ |
Онлайн-тренажёры музыкального слухаМузыкальная академия
Теория музыки и у Упражнения на развитие музыкального слуха для учащихся музыкальных школ и колледжей
Современно, удобно, эффективно
![](https://nsportal.ru/sites/default/files/2022/06/23/busel.jpg)
Предварительный просмотр:
Белы бусел – сімвал роднай Беларусі
Сцэнарый музычнай забавы для дзяцей старшай групы
Праграмныя задачы: папаўняць веды дашкольнікаў пра птушку Бусла-сімвал Беларусі; фарміраваць у дзяцей уяўленні аб нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцях, культурных традыцыях народа; развіваць творчыя здольнасці дашкольнікаў сродкамі музычна-гульнёвай дзейнасці; садзейнічаць стварэнню добрага настрою; выхоўваць пачуццё любві і павагі да роднага краю.
Абсталяванне: касцюм Бусла (нацыянальны беларускі касцюм, саламяны капялюш, чырвоныя боты), цацка жабка; музычныя інструменты; абручы; адзін бот бусла для гульні; кошык з пячэннем.
Ход мерапрыемства
Гучыць песня «Буслік” сл. У. Мазго, муз. Т. Моўчан.
Вядучы. Белы бусел… Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны — Беларусь, Белая Русь.
Белы бусел з’яўляецца крылатым сімвалам нашай краіны.
Песня “Куточак зямлі” Я. Жабко
Вядучы. Народнае павер’е сцвярджае, што белы бусел прыносіць у хату ўдачу, дзяцей і нават шчасце.
Дзіця.
Няма радзімы без бацькоўскай хаты;
Бусліны клёкат — гэта родны дом;
Ты будзеш жыць шчасліва і багата,
Калі над хатай — буслава гняздо. (П. Панчанка)
Гучыць урывак з песні «Спадчына» (сл. Янкі Купалы, муз. I. Лучанка), які заканчваецца радкамі: «Аб ёй мне будзіць успамін на ліпе бусел клёкатам...».
Вядучы. Белыя буслы жывуць заўсёды побач з чалавекам. Свае масіўныя гнёзды часцей за ўсё яны будуюць на дахах жылых дамоў і хлявах, на воданапорных вежах. Белы бусел — вельмі прыгожая птушка, асабліва ў палёце: выцягнутае, як струна, белае цела з шырокімі, бліскучымі, чорнымі на канцах крыламі, з густа-чырвонымі нагамі і дзюбаю. Не заўважыць гэту птушку нельга.
Паказвае малюнак з выявай бусла ў палёце.
Вядучы. У беларускай літаратуры вельмі многа твораў пра буслоў. I амаль у кожнага паэта ёсць верш, прысвечаны гэтай птушцы.
А летнім днём блакіт нябёс бясконцы
І воблакі — мелодыя без слоў,
І над зямлёю роднай наша сонца,
І крылле прамяністае буслоў. (Пімен Панчанка)
Гучыць вясёлая музыка, заходзіць Весялінка.
Весялінка: Добры дзень!
Я, дзяўчынка Весялінка,
Люблю песенькі спяваць,
3 дзецьмі таньчыць і скакаць.
Вядучы: Добры дзень, Весялінка, мы абавязкова паскачам і патанцуем з табой, але спачатку мы раскажам пра Бусла – птушку-сімвал Беларусі.
Весялінка: Гэта вельмі цікава, я таксама кое-што ведаю пра бусла.
Бусел-гэта сімвал шчасця. Людзі лічаць, на чыім двары паселіцца бусел – там будзе шчасце і дастатак. Бусел — амаль нямая птушка. Ён не спявае, як іншыя, а выкарыстоўвае асаблівы спосаб для выражэння сваіх пачуццяў: закідвае галаву назад і пачынае хутка стукаць дзюбай.
Вядучы: А мы зараз зайграем у аркестры і паслухаем спевы птушак.
Аркестр “Перапёлачка” бел. нар. мелодыя
Вядучы: Дзеці, дык давайце паклічам бусла на наша свята.
- Буська, буська, на табе жабку, ляці да нас! (працягвае цацку жабку).
Заходзіць Бусел-дарослы.
Бусел. Хто мяне клікаў? Хто мяне чакаў? Хто мне жаб прыгатаваў?
Дзеці. Мы!
Бусел. Дык дзе ж тыя жабкі?
Па балоце я хаджу, жабак есці я люблю!
музычная рухомая гульня “Бусел і жабкі”
Усе дзеці – “жабкі” скачуць пад музыку паміж абручамі. Калі музыка сціхае, “жабкі” заскакваюць у абручы i заміраюць. Выходзіць “бусел”, гаворыць і пільна назірае, каб забраць з сабою тую “жабку”, якая зварухнецца:
У чырвоных ботах
Ходзіць па балотах
Бусел доўганосы,
Жабак сабе носіць.
Тая «жабка», якая варухнецца, трапляе ў дзюбу “буслу” i выбывае з гульні.
Бусел. Якія спрытныя жабкі! А зараз я хачу даведацца, што вы ведаеце пра мяне?
Дзеці.
- Бусел — гэта сімвал Беларусі!
- Ты шчасце людзям прыносіш!
- Кажуць, калі ўпершыню вясною бусла ў палёце пабачыш, то будзе цэлы год шчаслівы і вясёлы, рухавы і бадзёры.
Весялінка:
- I яшчэ, калі шчыра папросіш,
Ты, буслік харошы,
Дзіцятка прыносіш.
Таму, каму трэба
Сястрычка ці брацік —
Пра гэта пра ўсё
Трэба мамцы сказаці.
Падбягае хлопчык, дражніць бусла.
Дзіця. Даўганогі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і – праглынуў (Васіль Вітка)
Бусел. Ах ты, свавольнік! (Спрабуе дагнаць хлопчыка.)
Весялінка. Буслік, не сярдуй! Гэта ж ён пажартаваў! Хоча яшчэ з табой пагуляць!
Весялінка. Мы схавалi Бусла боты,
Каб не швэндаў па балоце.
Бусел, бусел сiганi –
Свае боты даганi.
Рухомая гульня “Буславы боты”
Дзеці становяцца ў кола і перадаюць адзін аднаму бот, а Бусел спрабуе яго дагнаць.
X л о п ч ы к: Бусел, бусел, Клёка-клёка,
Дзе ты жыў?
Б у с е л: Я жыў далёка:
За гарамі,
За лясамі,
Там, дзе Ніл,
На поўдні самым.
X л о п ч ы к: Што за Ніл?
Б у с е л: Рака такая,
Нібы мора –
Гаманкая .
А ў тым Ніле,
Хлопча мілы,
Ёсць страшыдлы-кракадзілы.
X л о п ч ы к: Як жа ты там, Бусел, жыў?
Б у с е л: А не жыў я,
Ўсё тужыў.
Дзе б ні быў,
Дзе б ні лятаў,
Родны край
Успамінаў.
(Авяр’ян Дзеружынскі)
Вядучы: Бусел, заставайся ў нас жыць. Гняздо тут сабе саўеш, дзетак выведзеш. А зараз паслухай, як нашы дзеці спяваюць.
Песня “Родны бусел” сл. Н. Галіноўскай, муз. С. Галкінай
Вядучы. Дзеці, вы ведаеце, што буслы — вельмі клапатлівыя бацькі. Больш за месяц бусел і бусліха на чарзе наседжваюць кладку. А калі вылупіцца малое, то абавязкова адзін з бацькоў дзяжурыць у гняздзе.
Весялінка: А яшчэ я ведаю што калі вельмі горача, дарослая птушка, паўраскрыўшы крылы, абараняе сваіх птушанят ад прамых сонечных промняў. А ў дождж бацькі закрываюць буслянят сваім целам.
Гульня “Сонейка і дожджык”
Выбіраюцца 2 буслы: бусел-тата і бусел-мама. Усе астатнія дзеці – бусляняты. На 1-ю частку музыкі (“свеціць сонейка”)бусляняты лётаюць, а буслы-бацькі важна ходзяць, паднімаючы лапы і крылы уверх. На 2-ю частку (“пачынаецца дождж”) буслы-бацькі раскідваюць ушыр крылы, а бусляняты бягуць хавацца ад дажджу, дзяўчынкі пад крылы маці, хлопчыкі пад крылы бацькі-бусла.
Вядучы:
Над Белай Руссю —
Белы бусел
Ладуе спраўнае гняздо.
А гэта значыць,
Белай Русі
Жыць нібы поўны песень дом.
Над Белай Руссю —
Белы бусел
3 бусліхай ў вышыні нябёс.
А гэта значыць,
Белай Русі
Наканаваны шчасны лёс. (Валянцін Лукша).
Танец з буслом “Няма такой другой Беларусі”
Вядучы: Каб заўсёды квітнела і прыгажэла наша Радзіма, трэба нам клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы ўсё жывое: расліны, жывёл, птушак. І тады нашы птушкі будуць не толькі ў вершах, малюнках і фотаздымках, але і радаваць нас сваім хараством і спевамі.
Гучыць песня «На бусліных крылах (муз. А. В. Канстанцінавай, сл. Я. Жабко).
Бусел выносіць кошык, у якім ляжыць пячэнне ў выглядзе птушак.
Бусел. Дзякуй вам, дзеткі, што мяне чакалі, звалі, добра спявалі і плясалі.
Весялінка. Дзе ж лятаў наш Бусел?
Бусел. Над прыгожай краінай, якая завецца Беларусь.
Вядучы. А які падарунак ты нам прынёс?
Бусел. Падару вам многа сонечных і радасных дзён, а яшчэ вось гэтых смачных «птушанят».
Весялінка. А цяпер, дзетвара, усім на вуліцу пара!
Песні пець, хараводы вадзіць, весела плясаць, з сонейкам гуляць!
Гучыць песня «Аист на крыше» (сл. А. ІІапярэчнага, муз. Д. Тухманава).
Источники:
- Выхоўваем маленькіх патрыѐтаў: Сцэнарыі свят і забаў. ў / склад. А. В. Слабодчыкава. – Мінск : Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі, 2019.
- Журнал «Роднае слова» 1996 г.
- Жабко Янина. Катится по небу солнышко. Нотный сборник. Издательство: Современное слово, 2003 г.
- Журнал «Беларуская мова і літаратура” 2008 № 5
По теме: методические разработки, презентации и конспекты
![](/sites/default/files/pictures/2015/01/26/picture-570183-1422220482.jpg)
Сценарий музыкального развлечения в старшей группе детского сада.
Музыкальное развлечение в старшей группе детского сада "Мама лучше всех на свете"...
![](/sites/default/files/pictures/2015/05/13/picture-623135-1431541688.jpg)
Сценарий развлечения для старшей группы детского сада.
Прекрасное и увлекательное развлечение для детей и родителей старшей группы....
![](/sites/default/files/pictures/2016/07/09/picture-801695-1468085336.jpg)
Сценарий летнего развлечения "До свиданья, лето". Итоговое летнее развлечение в старших группах детского сада.
Обобщение представлений о лете....
![](/sites/default/files/pictures/2020/12/22/picture-1056294-1608616786.jpg)
Сценарий осеннего развлечения для старшей группы детского сада "Осень в гостях у ребят"
Добрый день, представляю вашему вниманию сценарий осеннего развлечения для детей старшей группы детского сада....
![](/sites/default/files/pictures/2018/11/06/picture-1033373-1541519170.jpg)
Сценарий тематического развлечения для старших групп детского сада "День народного единства"
laquo;День народного единства» сценарий тематического развлечения для старших групп.Цель: воспитание патриотов России.Задачи:Прививать чувство патриотизма, чести и национальной гордо...
![](/sites/default/files/pictures/2015/01/26/picture-570183-1422220482.jpg)
Сценарий музыкального развлечения в старшей группе детского сада к Дню защитника Отечества.
Развлечение к 23 февраля....
![](/sites/default/files/pictures/2019/03/18/picture-1127568-1552886587.jpg)
Сценарий осеннего развлечения в старшей группе детского сада "Проказы Бабушки Яги"
Сценарий осеннего развлечения для детей старшей группы детского сада "Проказы Бабушки Яги"...