Сценарий праздника 8 марта в старшей группе "Мама любая мая! "
методическая разработка (старшая группа)
Скачать:
Вложение | Размер |
---|---|
svyata_8_sakavika_kazka_dlya_matuli.docx | 14 КБ |
Предварительный просмотр:
МАМА ЛЮБАЯ МАЯ!
Свята 8 сакавiка (старшая група)
Пад музыку дзецi уваходзяць у залу.
Вядучы.
Мы сабраліся сёння ў зале,
Каб жартаваць, пець, танцаваць.
Мы дарагіх гасцей сабралі
Матулі свята адзначаць.
Дзяучынка:
Свеціць, як сонца, ад самай калыскі
Вобраз любімы, родны і блізкі.
Маміна імя—самае лепшае,
Маміна слова—найдаражэйшае.
Мама! Матуля!—чароўнае слова
Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах.
1-ы хлопчык.
Для вас дарагія матулі,
Мілыя, для вас,
2-і хлопчык.
Канцэрт вясёлы, радасны
Пачнём мы ў гэты час.
1-ы хлопчык.
Мы жадаем вам, родныя,
Каб вы радасна жылі,
2-і хлопчык.
Здароўя, шчасця, радасці
I міру на зямлі.
Песня "Мамачка" С. Галкiнай
Сядаюць. У зал улятае "сарока".
Вядучы. Дзеці, хто гэта?
Дзеці. Сарока!
Вядучы. Вось сарока да нас ляціць
I навінамі трашчыць.
Сарока. Тэлеграма ў лес дайшла,
Што вясна-красна прыйшла.
Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам:
Хтосьці вершык пачытае,
Хтосьці песню заспявае.
Ну, а хтосьці ў гэты час
Дапаможа ў першы раз.
Я пра свята стракатала,
Замарылася, прыстала—
Вось каб быў тут тэлефон...
Ой, глядзіце! Вось і ён! (Звоніць.)
Зараз Мішку пабуджу
I пра свята раскажу.
(Ніхто не падыходзіць.)
Сарока. Ну і спіць, не разбудзіць…
Што жа будзем мы рабiць?!
А ў аркестры любіце вы граць?
Вядучы. Так. Нашы дзеці сапраўдныя музыкі. Вельмі добра граюць на iнструментах i з вялікай ахвотай у аркестры.
Аркестр
Сарока. Ало! Ало! Трашчыць сарока.
Мядзведь прачынаецца.
Мядзведь. Што здарылася, белабока?
Сарока.Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам.
Мядзведь. Цішэй, сарока, не трашчы,
Матулю мне не прабудзі.
Мне трэба ў хаце ўсё прыбраць,
Пакуль матуля будзе спаць.
(Кладзе трубку, прыбірае.)
Падлогу чыста падмяту,
I пыл з паліцы ўвесь сатру.
Але што ж гэта у куточку,
У маленькім тым збаночку?
(Лезе лапай у збан.)
Ой, які ж салодкі мёд!
Палажыць яго бы ў рот...
Ды сарока мне званіла
I пра свята гаварыла.
Мёд—найлепшы падарунак,
Маёй маме пачастунак.
Сарока. Зараз зайца пашукаю
Ды пра свята нагадаю. (Звоніць.)
Ало! Ало! Трашчыць сарока.
Заяц. Што здарылася, белабока?
Сарока. Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам.
Заяц. Браткі мае, сюды бяжыце!
Шубкі белыя здыміце.
Трэба кветак пашукаць,
Для матулі іх сабраць!
(З’яўляюцца зайцы з кветкамі.)
Вядучы: Давайце дапаможам зайцам кветачкi вясновыя знайсцi.
Дзяучынка 2: Я віншую мамачку,
Кветку ёй дарую.
Ведаеш, матулечка,
Як цябе шаную.
Танец дзяучынак з кветкамi
Сарока. Зараз Лicку пашукаю
Ды пра свята нагадаю. (Звоніць.)
Ало! Ало! Трашчыць сарока.
Лiса. Што здарылася, белабока?
Сарока. Сёння свята усіх мам,
Віншаваць іх трэба нам.
Лiса: Ой! Хадземце ўсе на свята,
Да сяброу у дзіцячы сад.
Там чакаюць нас маляты,
Кожны там нам будзе рад.
Сарока (кліча звяроў):
Гэй, звяры! Хадземце з намі, Пазнаёмімся з сябрамі!
(Пад музыку звяры iдуць по крузе i выходзяць на сярэдзiну залы.)
Вядучы вітаецца з гасцямі і запрашае паглядзець, які вясёлы танец дзеці падрыхтавалі для матуль у падарунак.
Мядзведзь:
Станавіся, Лiсанька,
Побач ты са мною.
Разам з дзецьмі патанцуем
"Полечку" з табою.
Зайцы.
I мы просім дазволу
3 вамі весяліцца.
У гэтым танцы беларускім
Разам пакружыцца.
Танец "Полька-весялуха".
Вядучы: Як весела скакалi, хлопчыкi i дзяучынкi. А дома сваiм матулям вы дапамагаеце?
Дзяучынка: Я абед варыць вучуся,
Працаваць я не лянюся
I калі гатуе мама,
Памагаю ёй таксама.
Гульня "Мамiны памочнiкi"
Вядучы. Сёння наш дзіцячы сад
Пахне пірагамі.
Пірагі для вас, матулі,
Напяклі мы самі.
Песня "Пернiчкi для мамы"
Вядучы. А зараз, паважаныя нашы госці, хлопчыкi пакажуць вам танец.
Хлопчык 3: Ад усіх сыноў-дубочкаў
Перадаць вам зараз хочам:
Знойдзем шчэ не раз прычыну
Даказаць, што мы мужчыны,
I калі вам цяжка стане
Мы плячо сваё падставім!
Абароніць ад нягод
Моцны наш мужчынскі род!
Танец "Ты не бойся, мама"
Вядучы. А вы памятаеце, дзеці, што ў вашых матуль таксама ёсць матулі? Правільна, гэта вашы бабулі. А вы падрыхтавалі для іх падарункі?
Дзеці.
1.Я люблю бабулю!
Летам прыязджаю,
На дварэ і ў хаце
Ёй дапамагаю.
2. Мыю я падлогу,
Кветкі паліваю
I ў гародзе з градак
Зелле вырываю.
3. Мы ведаем шмат песенек
Пра сонца і вясну.
А для бабулек дарагіх
Спяём яшчэ адну.
Песня пра бабулю
Вядучы: Дзецi, мне ад бабулi застауся вось такi чароуны куфэрак. У iм шмат цiкавых рэчау. Пагуляем з iм? (да)
Гульня "Бабулiн куфэрак"
Вядучы: Матуля — самы дарагі чалавек для кожнага. Нездарма ж у народзе кажуць:
Пры сонейку цёпла, пры мамачцы —добра.
Выносiць макет сонейка.
Дзiця 4:
Маю маму, добрую такую,
Я са святам слаўным павіншую.
I так шчыра, моцна пацалую.
I прамоўлю ласкавае слоўца —
Мамачка засвеціцца, як сонца.
Песня" Мама, сонейка i я" Я.Жабко
Вядучы: Сапрауды, мама як сонейка пяшчотна абдымае i ласкае вас. У кожнага з вас у руках прышчэпка — гэта сонечны праменьчык. Пакажыце, што ўмее рабіць ваш праменьчык. Ён танцуе (адкрываецца і зачыняецца). Давайце пусцім нашы праменьчыкі да сонейка. Сонца, як маці, заўсёды нас сагравае. Перад тым як ваш праменьчык прымацуецца да сонейка, трэба расказаць, якая ваша мама, але не паўтарайцеся.
Гульня «Я — мамін сонечны праменьчык!»:
Дзеці (называюць прыметнік і прышчэпваюць свой праменьчык да сонейка). "Мая мама самая прыгожая (добрая, ласкавая, лепшая, клапатлівая, пяшчотная і г.д.)."
5-е дзіця.
Матулям любым нашым
Ад сэрца шчыра скажам:
6-е дзіця.
Святла, усмешак і цяпла.
7-е дзіця.
Вялікага зямнога шчасця,
Здароўя, радасці, дабра.
8-е дзіця.
Вам вечнага багацця
I шчырай цеплыні.
Ты—самая прыгожая.
Ад нас любоў прымі.
Падызодзяць да матуль i ўручаюць падарункi, зробленыя сваiмi рукамi.
По теме: методические разработки, презентации и конспекты
«С праздником всех поздравляем – в Дом моделей приглашаем» сценарий праздника для детей старшего дошкольного возраста, посвященного международному женскому дню 8 марта
Сценарий праздника, где все роли исполняют дети подготовительной группы....
Сценарий праздника для детей старшего дошкольного возраста " Ай да красные девицы, в любом деле мастерицы!"
Задачи праздника : ● Продолжать формирование представлений о народной культуре как важнейшей составляющей общечеловеческой культуры. ● В атмосфере праздника развивать художес...
*8 Марта сценарий праздника для детей старшей группы"Сестрица Аленушка и братец Иванушка"
8 марта в старшей группе. СценарийОписание материала: Сценарий составлен в форме сказки-концерта.Цель: Развивать у детей эмоциональную отзывчивость на праздничное представление. Делать жизнь воспитанн...
Сценарий праздника * Марта для старших дошкольников
В сценарии предложен ход мероприятия, примерный репертуар....
8 марта в старшей группе. Сценарий "Любимые телепередачи" Праздник, посвященный дню 8 марта для детей старшего дошкольного возраста Описание материала: Предлагаю вашему вниманию сценарий праздника для детей старшего дошкольного возраста (5-6 лет), посвящ
8 марта в старшей группе. Сценарий "Любимые телепередачи"Праздник, посвященный дню 8 марта для детей старшего дошкольного возрастаОписание материала: Предлагаю вашему вниманию сценарий празд...
Авторский сценарий 8 марта в старшей группе "Маму поздравляем с праздником весны"
« Маму поздравляем с праздником весны»Цель: формировать у детей представление о празднике «Международный женский день»Задачи: 1. Развивающие задачи: -развивать творческое воображе...
Сценарий 8 марта для старшего дошкольного возраста. «8 МАРТА - праздник мам!»
Автор разработки. Жданова Евгения Игоревна, музыкальный руководитель, 1 квалификационная категория.Место работ...